Галоўная\Скарочаны змест\Паляунічыя акварэлькі з палесся

Паляунічыя акварэлькі з палесся

Кароткі змест:
I
Замест уступу
Стары паляўнічы Грышка разважае пра змены, якія пав-інны адбыцца ў краі з пабудовай чыгункі. Не прымаючы нязвыклае і новае, стары прадказвае, што павысякаюць лясы, усё пойдзе на звод:
Не толькі знікне звер у нас, але й глушэц.
А прыйдзе час, што й качкі не забіць на свеце,
Што на драздоу і дзятлаў будзем ставіць сеці...
Герой-апавядальнік, чалавек новага часу, не прымае аргументаў суразмоўцы. Ён упэўнены, што навуковы праг-рэс, цывілізацыя нясуцьлюдзям палёгку ў працы, матэры-яльныя набыткі.
Глухі, патрыярхальны палескі край адновіцца. Паверма, шчасце заквітнее на зямлі, Шумець там жыту, дзе балоты век былі. ПалеСкай простай грамады нашчадкі ў хатах За стол шырокі сядуць у бяседзе братняй, Нарэшце скажуць: "Шчасце і да нас прыйшло!" Паверма шчыра... Шапенгаўэру на зло!..
II
Періпае маё паляванне на ласёў
Стары Грышка заспеў героя-апавядальніка за непрыго-жым заняткам - той страляў у дробных птушак. Паўшчу-ваўшы паніча, Грышка прапанаваў арганізаваць сапраўд-нае паляванне налася, узяўшы пры гэтым слова, што "пан... ніколі ў птушку не стрэльне".
Стары паляўнічы вучыць героя-апавядальніка, як трэба ап-ранацца на паляванне, робіць вымову за дрэнны догляд зброі.
Раным-рана выязджаюць на паляванне. Упаляваў лася Грышка. Калі ж паніч пачаў тлумачыць, што з ім адбылося, "смяяўся Грышка, саркастычны быўтой смех...
Сказаў: "Ласі не верабейкі?! Так, панічу?"
V
Голад
Грышка ўспамінае галодныя гады, якія яму давялося пе-ражыцьу дзяцінстве і маладосці. Асабліва запомніўся другі: "Кару ўжо дралі з дрэва! I страх было гдядзець на люд худы, ехварэлы"...
Ён хадзіў закаханы ў дачку каваля Уляну. Сям'і каваля жылося яшчэ цяжэй, чым сялянам: "Зусім яму забракава-ла працы з хатаў, расстацца мусіў кожны з конікам ас-татнім, бо ратаваў жыццё". Грышка, чым.мог, дапамагаў -кавалю, крадком беручы дома, але разумеў, што гэта не выйсце. Вырашыў "аблажыць мядзведзя" і прадаць без сведкаў скуру.
Бацька Грышкі, спрактыкаваны, разумны чалавек, заў-важыў, што сын нешта задумаў. Цішком-рушыў у лес за хлопцам і выратаваў таму жыццё ў адзінаборстве з паране-ным зверам.
Дазнаўшыся пра прычыну сынавага ўчынка, бацька яго "не біў... не лаяў, даў Мікіту збожжа", але загадаў са сва-таннем пачакаць да лета. Далета "галубка Уляна" з'ехала з ваенным.
Грышка "меўкарушчэ.'.. мядзведзяўдвор завезці" і рас-казаць пану, як ён пацэліў у звера і ледзь не развітаўся з жыццём. Пасля таго Грышка прысягнуў, ні ў чым не рабіць шальмоўства.
Паны ў складчыну далі вёсцы дапамогу і "вясны няш-часны дачакаўся неяк люд".
VII
Аблава на ваўкоў
Паляўнічы Грышка ў нетрах асачыў зграю ваўкоў. У нядзелю пры карчме збіраецца "ўсякі люд" на аблаву. Грыш-ка наводзіць строгі парадак і дысцыпліну: "загоншчыкаў на гурты разлучыў чатыры, дзяўчат прагнаў", наказаў усім маўчаць і "люлек не курыць... глядзець, вачэй не зводзіць з-за куста ці дрэва".
Герой- апавядальнік адзначае, што "аблавы не ўдаюцца на ваўкоў цяпер, малы з іх вынік, клапатных замного мер". Аднак тая, якую вядзе стары Грышка, мела свой вынік: за-біта "два пераяркі, два старыя, маладых шэсць, ліс, барсук".
Пры гэтым паны атрымалі эмацыянальнае задавальненне, кожны з іх стрэліў або пабачыў воўка. Паляўнічы адчувае сябе пераможцам. "Трыумфатар быццам, разлёгся Грыш-ка на ваўках - не надзівіцца", - з гумарам адзначае ге-рой-апавядальнік.
IX
СТАРЫ ПАЛЯЎНІЧЫ
Стары паляўнічы просіць у пана набой пораху, каб пак-вітацца з мядзведзем. Пан усяк адгаворвае, нагадваючы пра ўзрост, Былы дворскі паляўнічы тлумачыць, што ўнукамі пакляўся адпомсціць ("Ая калі сказаў, ражном сядзіцьтады, ні Богу, ні людзям хлусіць не думаў Грышка"). Яго порах схавалі "сын... з бабскай зграяй", не пускаючы ў лес. Пан абяцае даць старому сваё жарабё. Грышка дзякуе і праПа-нуе за панскую ласку скуру мядзведзя. Пан, бачачы упар-тасць старога, дае сваю стрэльбу і людзей у дапамогу. Грыш-ка ад усяго адмаўляецца ("Не ўмею з панскай стрэльбы, ў клеці ёсць свая... Не трэба палаткаў гэтаксама").
Са словамі "няхай цябе бароніць Бог!" пан дае настой-ліваму старому порах.
Назаўтра раніцай Грышка з'явіўся да пана прасіць фур-манку, каб прывезці мядзведзя.
X СМЕРЦЬ ГРЫІДКІ "Праз шмат гадоў бадзяння ў свеце" герой-апавядальнік вяртаецца цягніком у родныя мясціны. Яны вельмі змя-ніліся:
...Дзе лясы?.. Ці ж край той самы?
Хіба абшар вось той, пустэльня тая з пнямі
I ёсць Кругліца, дзе быў птушак спеў наўкол?..
Бярозы дзе шумелі, хвоі і асіны?.,
I ўсё ж яна! Хто вынішчэнне ў край прынёс?
Пустэча, могільнік!..
Герой-апавядальнік пытаецца пра лесніка Рыгора, бо атрымаўліст, што той памірае. Слуга адказвае, што прыбя-гаў унук і прасіў паніча быць у іх як мага раней.
Рыгор "нямоглы, сівы, быццам лунь", ляжаў на печы. Калі з'явіўся паніч, сыны перанеслі старога на ложак. Грышка гаворыць пра хуткаплыннасць часу, але не хоча пражыць свойвекяшчэраз: "Другістаўсвет... Мне ж з натураю маёй як жыцьі Нялёгка сакалу, пан, курыцаю быць..." Стары прызнае, што асушэнне балота прынесла пэўныя выгоды людзям, "ды відоктой брыдкі там, дзе прыроду глуміць праг-нычалавек". Ён не прымае спусташэння прыроды, знішчэн-ня прыгажосці дзеля нажывы.
Грышка хоча, каб унукі яго былі граматнымі. Аднак сын яго думае інакш, лічыцьлепшым прыкупіць кавалак зямлі. Герой-апавядальнік супакойвае старога: "Паводле волі ста-нецца тваёй, павер, - да школы пойдуць дзеці... навука ў хатку нізкую сягне святлом..."
Стары ўспамінае колішнія паляванні, цікаўнасць паніча да ўсяго, прызнаецца, што ён "выцягваў з пана" кніжныя веды. Адкрывае вялікую чалавечую прыхільнасць да таго, каго ведаў ад самага нараджэння:
Люблю я пана...
Паляўнічы хоць з яго
Такі, як люлька за тры грошы, і ўсяго.
...Ды
Нікога не любіў над пана з паляўнічых,
За шчасце хвілі, як быў з панам, Грышка лічыць.
Стары Рыгор падарыў герою-апавядальніку памятку аб сабе - паляўнічы ражок.
Стомленага ад гаворкі старога пакінулі, каб "спачыў у дрымоце".
Па дарозе дамоў у апавядальніка стаяў у вачах Грышка. Захапляў і ўражваў яго спакой "на дарозе Божай".

Адваротная сувязь

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100
Hosted by uCoz