Галоўная\Скарочаны змест\Ідылія

Ідылія

А с о б ы
Кароль Лятальскі.
Ян Дабровіч, яго'сваяк, ранейшы апякун.
Юлія, яго дачка.
Банавантура Выкрутач, камісар маёнтка Лятальскага.
Уршуля, яго жонка.
Шчырэцкі, падданы, звольнены ад паншчыны.
Ян Губач, слуга Лятальскага.
Іцка, арандатар у маёнтку.
Навум Прыгаворка, войт.
Ціт і іншыя сяляне з вёскі Лятальскага.
Кароткі з'мест:
Акт І
Па загаду камісара Выкрутача войт Навум Прыгавор-ка зганяе ўсіх сялян у карчму. Камісар аб'яўляе, што з-за мяжы вяртаецца іх пан. Ён ужо даслаў загад былому свай-му апекуну даведацца, ці крыўдзяць яго сялян. Але калі хто з мужыкоў паспрабуе паскардзіцца, то бізун будзе ў рабоце.
Сяляне разыходзяцца, Выкрутач разважае сам з сабой. Ен добра ведае, з якой пагардай ставіцца малады пан да мужыкоў, але не можа пазбавіцца ад трывожнага прадчу-вання. Баіцца, што пра яго несумленнасць і жорсткасць раскажуць пану Дабровіч ці Шчырэцкі. Юлія, пераапранутая ў сялянскую вопратку і выдаючы сябе за дачку Шчырэцкага, чакае маладога пана. Яна пастаніла за мэту "пакарыць яго сэрца і прывязаць да сябе" і такім чынам адкрыць Лятальскаму прыгажосць роднай зямлі, нагадаць пра яго абавязак перад сялянамі. Бацька Юліі, Дабровіч, папярэджвае, што яна мае справу з чалавекам '"сапсутых звычаяў", які "ўсё... ганьбіць, што не падобна да французскага, йа падданых сялян глядзіць горай, як на быд-ла, і імі пагарджае".
Юлію сустракае Навум Прыгаворка і вырашае, што гэ-тая вясковая дзяўчына павінна стаць яго жонкай. Шчырэцкі паведамляе, што малады пан і слуга пакінулі коней і ідуць пехатой у маёнтак.
Юлія выпраўляе Навума паглядзець, дзе пан, сама ідзе ў сад. Кароль Лятальскі і Ян, яго слуга, з вялікім смуткам ус-памінаюць французскія аўстэрыі, французскіх дзяўчат, культуру, звычаі. Ян раіць гаспадару прадаць маёнтак і ўця-каць "да нашага неба, да ўлюбёнага нашага Парыжа".
Ян у самы разгар успамінаў пра Францыю заўважае Юлію, Кароль і Ян уражаны прыгажосцю сялянкі. Адбыва-ецца размова, у час якой Юлія дэманструе выхаванасць, тактоўнасць, шчырасць, дасціпнасць. Падараваўшы пану ружу з вялікага букета, падрыхтаванага для сустрэчы "свай-го пана", Юлія пакідае мужчын. Лятальскі прызнаецца, што "мімаволі закахаўся ў ней-кую сялянку... я, каторы дагэтуль лічыў іх за быдла".
У маёнтку адбываецца ўрачыстая сустрэча маладога пана са сваімі падданымі. Лятальскі адчувае пры гэтым сапраўдную радасць.
Юлія віншуе пана з прыездам і просіць прабачэння за свае смелыя паводзны ў час першай сустрэчы. Тлумачыць, што не ведала з кім размаўляла. Дабровіч, падыгрываючы, тлумачыць, што Югася (так назвалася Юлія) вельмі добрая і здатная дзяўчына, што яна вучылася ў пансіёне з яго дачкой. Лятальскі загадвае камісару вынесці сялянам добры па-частунак. Пачынаюцца танцы. Малады пан у іх не ўдзель-нічае, але раўніва сочыць за Янам, які запрасіў Югасю-Юлію. Ён адкрывае, што гэтая сялянка прыгожа танцуе. Дзякуючы пану за пачастунак, сяляне разыходзяцца. АктІІ
Навум у панскім садзе застае свайго кума Ціта, які доб-ра пачаставаўся і заснуў на лаўцы. Адпраўляе яго дахаты. Камісар спрабуе выведаць у Навума, ці не нагаварылі н| яго пану. Навум выкручваецца. Камісар урэшце гоніць яго прэч, бо ўбачыў у садзе Юлію. Пачынае заляцацца да дзяў-чыны. Юлія нагадвае камісару пра яго ўзрост і пра жонку. Выкрутач ні на што не зважае і прызначае Юліі спатканне ноччу. Тая нечакана пагаджаецца, просіць пана чакаць яе ў альтанцы направа. З'яўляецца камісарава жонка, якую адправіў сюды На-вум. Яна спачатку накідваецца на мужа, потым, застаўшы-ся ўдваіх з Юліяй, учыняе допыт дзяўчыне. Юлія расказ-вае Уршулі пра прызначанае спатканне і прапаноўвае ісці ў альтанку апоўначы ёй, каб муж не меў чым адгаварыцца. Уршуля, уражаная такім паваротам, дзякуе дзяўчыне. Ян, камердынер Лятальскага, дамагаецца ўзаемнасці Юліі. Тая прызначае яму спатканне ў альтанцы налева. З'яўляецца Навум і прапаноўвае Юліі стаць яго жонкай, Тая абяцае падумаць, калі Навум дапаможа ў адной спра-ве. Просіць яго ў жаночым уборы прыйсці замест яе на спат-канне з Янам. Каб адпомсціць суперніку, Навум пагаджа-ецца. ,Кароль Лятальскі гаворыць пра свае пачуцці, якія не можа вытлумачыць. Бачыць Юлію і папракае яе, што яна пазбягае сустрэч. Юлія прызнаецца, што гэта так, гаворыць пра іх рознае сацыяльнае становішча. "Нашто ж нам гэтае дарэмнае каханне? Пан мяне не возьме, а я не веру, каб такая шляхетная постаць магла таіць у сабе сэрца, здоль-нае пакрыўдзіць бедную дзяўчыну", - гаворыць яна. Ка-роль адказвае, што калі б яна была паненкай, то ён бы без ваганняў прапанаваў ёй руку, бо сэрца яна забрала яшчэ ў час першай сустрэчы. Юлія дражніць Лятальскага пары-жанкамі, але ён гаворыць пра шчасце жыць сярод падда-ных, на радзіме. Кароль угаворвае Юлію прыйсці ноччу ў сад. Дзяўчына нагадвае пра свой дзявочы гонар. Лятальскі клянецца ў чысціні сваіх пачуццяў і намераў. Каля поўначы прыходзяць у сад закаханыя ў Юлію муж-чыны - Лятальскі, Выкрутач і Ян. З'яўляюцца Юлія, Ур-шуля, пераапрануты Навум. Першым падмену заўважае.Ян, злуецца што "гэткая авантура нават і ў Парыжы... ніколі не здаралася". Затым пазнае сваю жонку Выкрутач. На гвалтбыццам выпадкова з'яўляецца Дабровіч, Шчы-рэцкі і некалькі слуг. Дабровіч папракае маладога пана, Шчырэцкі - сваю дачку, што яны ноччу ўдваіх бавяць час. 1 Іавум супакойвае, што сустрэча маладых людзей адбыва-\ася пры сведках, што ён ад свайго слова не адмаўляецца, хоча ажаніцца на Юліі. Лятальскі аб'яўляе, што, нягледзячы "на розніцу станаў, бярэ Югасю за жонку... пакіне свет і будзе жыць сярод пад-даных". Дабровіч з радасцю бласлаўляе дачку і Лятальскага, ад-крываючы, што Югася - гэта Юлія, якая захацела такім чынам адвучыць Кароля ад захаплення чужаземшчынай. Юлія просіць у Лятальскага прабачэння за "гэты нявін-ны падман", Лятальскі праганяе з маёнтка Выкрутача, праў-да, не запатрабаваўшы рахункаў і сп'раваздачы. Камісарам на яго месца прызначае Шчырэцкага. Малады пан дзякуе апекуну Дабровічу і Юліі, што яны дапамаглі яму перака-нацца ў добрым сэрцы падданых сялян. "Хачу іх любіць і каб яны мяне любілі".

Адваротная сувязь

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100
Hosted by uCoz