Галоўная\Скарочаны змест\Трэцяе пакаленне

Трэцяе пакаленне
Кароткі змест:
Частка першая
Паранены чырвонаармеец Кандрат Назарэўскі ідзе на хутар па фурманку, каб яго падвезлі да горада. Гаспадыня хутара заяўляе, што коней узялі ў абоз, а гаспадара няма дома. На здымках у хаце Назарэўскі пазнаў Толіка Скура-товіча, які дызерціраваў нядаўна з арміі. Жанчына гаво-рыць, што пра сына нічога не ведае. З'яўляецца гаспадар, запрагае худога і хворага каня, якога кінулі тут салдаты. Дзяўчынка-падлетак, якая жала авёс, спытала, чаму гас-падар не запрог добрага каня, яны ж у ельніку, зусім блізка. Дзяўчынка прыгадала і сына гаспадара. Скуратовічу нічога не застаецца, як запрэгчы свайго каня. У мястэчку спакутаваны Назарэўскі загадаў спыніц-ца. Гаспадар хутара заехаў у двор далёкага сваяка. У хаце быў малы хлопчык. Праз нейкі час прыйшла тая дзяўчынка, што жала авёс. Зося расказвае пра сваю службу ў Скурато-віча і пра самога гаспадара, яго сябра, панскага сырніка Ста-фана Сэдаса. Кандрат пакідае Зосі свой гарадскі адрас. Гарадок Назарэўскага быў разбураны. Васьмігадовая сястра Ірынка сказала, што бацька ў бальніцы, бо афіцэр пранізаў яго шомпалам. Жывога бацьку Назарэўскі ўжо не пабачыў. Праз некалькі тыдняў, аправіўшыся ад раны, ён вярнуўся на службу. Сястра засталася на ўтрыманні камітэта дапа-могі чырвонаармейскім сем'ям. Толік Скуратовіч хаваецца ў лесе ад мабілізацыі. Гаспа-дыня ўвесь час выгаворвае Зосі за яе наіўнасць. На хутары чырвонаармейцы шукаюць збожжа. Пастушок' Міхалка падзяліўся з Зосяй, што ведае месца, дзе Скуратовіч схаваў мяшкі з жытам. Калі камісар запытаўу дзяўчынкі, дзе збож-жа, яна павяла туды чырвонаармейцаў. Пасля гэтага старая Скуратовічыха выгнала Зосю. Назаўтра ноччу невядомыя забілі Зосінага бацьку і бра-ціка, дзяўчынцы ўдалося ўцячы. Хата яе згарэла. Быў забіты камісар прадатрада. У адну з начэй запалаў Скуратовічаў хутар. Хутка пасля пажару памерла жонка Скуратовіча. На хутар завітаўляснік Сцепуржынскі. Міхалка, хочучы забраць у таго сваю раменную папружку, падслухаўчастку размовы гаспадара з лесніком. На раніцу Скуратовіч рас-пачаў гаворку пра яго хворага бацьку, наказваў хлопчыку не падслухоўваць больш і маўчаць. Вечарам ён перадаў Міхалкавай сям'і сала і хлеба. «3 таго часу Міхалка вельмі выразна адчуў, як змяніліся да яго Скуратовічавы дачы-ненні. Міхалка цяпер быў лепш адзеты і ніколі не быў га-лодны. Час ад часу Скуратовіч засылаў што трэба і Міхал-кавай сям'і». Пастушок пачаў сачыць за сваім гаспадаром. Перака-наўся, што Толік Скуратовіч не ў арміі, як усім гаварыў яго бацька. Атручаны нямецкімі газамі і паранены ў гады першай сусветнай вайны, памірае Міхалкаў бацька. Малы Тварыцкі застаецца адзіным кармільцам у сям'і. Зося на пашы сустрэла Міхалку. Узрадаваны хлопчык расказвае ёй пра схаванае Скуратовічам у лесніка Сцепур-жынскага збожжа, пра гаспадаровага сына. Зося выказвае здагадку, што Скуратовіч сам падпаліў свой хутар, каб не здаваць прадразвёрсткі. Міхалка цешыцца, што гаспадара «папатрымае ў сваіх руках», што «ён яшчэ больш будзе да-ваць... усяго». Зося ўгаворвае хлопчыка ісці і ўсё расказаць камісару, які шукае бандытаў. Янаўпэўнена, што Скуратовіч забіў блізкіх ёй людзей. У Скуратовіча з'яўляюцца думкі «прыбраць з свету» Міхалку. Пастушок высачыў, як гаспадар штосьці закопваў пад грушай-дзічкай на полі. Скуратовіч павучае хлопчыка: «Тое, што-ты маеш, лю-дзям не паказвай, бо адбяруць. А чалавека чорная часіна заўсёды можа спасцігнуць. Астрогу і торбы не заракайся. Трымай пры сабе і свае думкі і ўсё, што маеш, бо паразяўля-юць горлы і глынуць з табою разам». Старога Скуратовіча арыштавалі. Міхалку некалькі ра-зоў выклікалі на допыт. Скуратовіча прызналі вінаватым у пажары і бандытызме і расстралялі. Зося прапануе Міхалку ісці з ёй у горад да Кандрата На-зарэўскага. Аднак таго ў горадзе не было. Суседка расказа-ла пра сястру Назарэўскага, якая жыве ўжо некалькі дзён на вакзале, бо дзіцячы прытулак спалілі бандыты. Зося, Міхал і чырвонаармеец, які шукае Ірынку Назарэўскую, ідуць на вакзал. Дзяўчынка сядзела пад акном пры сцяне, «тварык белы, нос завастрыўся», яна была хворая. Чырво-наармеец забірае Ірынку, каб завезці да брата. Міхалка знайшоў сабе службу на хутары, наказаўшы праз нейкі час Зосі, што гаспадару патрэбна парабчанка. Ён марыць пра ўласную зямлю і гаспадарку. Вёрст трыццаць ад гарадка пры дарозе стаялі дзве ста-рыя хаціны. У адной жыў каваль, у другой — кравец. Кра-вец дома спатыкаўся рэдка, хадзіў па вёсках і хутарах, шыў кажухі, ведаў увесь вакольны люд. На змярканні кравец вяртаўся з хутароў, калі яго каля лесу перапыніў чалавек. Пачаў распытваць пра чырвонаар-мейцаў з атрада Назарэўскага. Чалавека гэтага кравец паз-наў, той яго таксама. Дома кравец расказаў пра сустрэчу кавалю, каваль вык-лікаў атрад чырвонаармейцаў. Такім чынам было арышта-вана некалькі бандытаў, уцячы ўдалося толькі Толіку Ску-ратовічу.
Частка другая
Міхал Тварыцкі знайшоў у лесе труп чалавека і каля яго пачак новенькіх трохрублёвак. Жонцы сказаў толькі пра дзве грашовыя паперкі, што ляжалі асобна. У час следства стала вядома, што з раённага банка ўкрадзена вялікая сума грошай і што забіты, магчыма, былы панскі сырнік Сэдас, які невядома як тут апынуўся. Звярнулі ўвагу, што перако-пана зямля на полі каля дзічкі, быццам нечага вакол яе шу-калі. Там таксама знайшлі некалькі новенькіх трохрублё-вак. Каля Дзвюх Хат (дзе калісьці жылі каваль і кравец) па-чынаецца вялікае будаўніцтва. У родныя мясціны вяртаец-ца Кандрат Назарэўскі і Антон Несцяровіч, былы каваль, які ўзначальвае будаўніцтва электрастанцыі. Хату кулака Сцепуржынскага заняў нехта Наўмыснік, які хутка ўладка ваўся цесляром на будоўлю. Стаўшы брыгадзірам, На-ўмыснік распарадзіўся разабраць краўцову хату на апал барака. Кравец застаўся начаваць у хаце Міхала Тварыцкага, а потым знайшоў на ўсю зіму працу на хутарах. Ад яго Зося даведалася, што Кандрат Назарэўскі стаў вялікім на-чальнікам. Міхал угаворвае жонку, каб паехала да Назарэўскага і папрасіла дапамогі. Зося не згаджаецца. Пачынаецца свар-ка і Міхал які ўжо раз выгаворвае жонцы, што калі б яна «сабе дапамагала, а не чорт ведае каму і чаму, то бацька і брат і дагэтуль жылі б!». Тварыцкі думае пра будучыню дачкі. Ён гаворыць Зосі: «I яно, гэтае дзіця, будзе такое, як мы... Нават будзе горшае. Гэтае пакаленне не на дабро радзілася на свет. Нашы бацькі на вайне мучыліся. Мы ў вайне і калатні гадаваліся. А гэтае малое перад чым, ты ду-маеш, стаіць? Хіба спакойна на свеце? » Праз гады чатыры кравец шыў першы кажух Міхалу. Жывучы ў хаце Тварыцкага, ён заўважыў, што гаспадары «не ладзяць паміж сабою». Знайшоўшы пачак грошай, Міхал стаў сам не свой, ней-кая сіла яго цягнула на тое месца. Хаваючыся ад людзей, ён не раз хадзіў у лес і аднойчы ўбачыў грошы, шмат грошай, прыхаваных у моху. Зося заўважыла перамену ў мужавых паводзінах, не ад-нойчы спрабавала з ім пагаварыць, але Міхал пачынаў зла-вацца і крычаць. Аднойчы, калі ён, напрацаваўшыся, спаў, яна агледзела Міхалаву вопратку і знайшла завязаны ў хус-тачку пачак новых трохрублёвак. У яе з'явіліся падазрэнні, ці не мае муж дачынення да аграблення і забойства. Адбы-ваецца цяжкая, але безвыніковая размова з Міхалам. Зося гаворыць: «Ты зверам робішся! У цябе душа, як у гада. Я думала, што ты паразумнееш... А ты такі самы і астаўся, як і змалку быў. Я за цябе пайшла, я шанавала ў табе пра-цавітасць, але ў які бок ты скіроўваеш гэтую сваю пра-цавітасць?» Міхаладапхнуўжонкуімоўчківыйшаў. «Зкож-ным днём яны ўсё больш пачыналі ненавідзець адно аднаго... Ім было праціўна быць блізка разам. Тую работу, якая вы-магала гэтай блізкасці, яны стараліся як мага хутчэй скон-чыць, збыць з рук... Нарэшце пачалі рабіць работу па ад-ным». Пасля чарговай размовы-сваркі Зося прыгразіла, што калі Міхал не пойдзе да следчага сам, то заявіць пра ўсё яна («Я з злачынцам быць не хачу, і ў маёй сям'і злачынства не будзе!»). Міхал не мог паверыць, што жонка на такое ра-шыцца. Вярнуўшыся ад следчага, Зося сказала Міхалу, якое па-дазрэнне падае на яго. Міхал шпурнуў у жонку сякеру, па-раніўшы ёй плячо. Уцякаючы, пастукаў у адну з хат, каб зайшлі да Тварыцкіх. Міхала арыштавалі. У хату Тварыцкіх зайшоў Кандрат Назарэўскі. Зося тлу-мачыць колішняму знаёмаму: «Я рабіла ўсё ад шчырай душы. Мне яго шкада, я плачу над ім, ён гэтулькі вынес гора з самых малых сваіх год». Яна расказвае пра жыццё Міхала на хутары Скуратовіча, Назарэўскі — пра банду Толіка Ску-ратовіча. Гэта яны забілі Зосінага бацьку і браціка. Наза-рэўскі просіць Тварыцкую пашукаць грошы. Жанчына ператрэсла ўсю хату, клець, хлеў. У старой салдацкай целагрэйцы, якую муж не здымаў усё лета і во-сень, яна знайшла зашыты пачак трохрублёвак. Пасля гэ-тага Міхал прызнаўся, што знайшоў і схаваў дзяржаўныя грошы. На суд сабралася вельмі шмат народу. Тварыцкаму ста-вяць у віну ўтойванне дзяржаўных грошай (прычым ён ве-даў, што з-за гэтага ледзь не спынілася будаўніцтва каля Дзвюх Хат) і замах на жыццё жонкі. У сваім слове Міхал скардзіўся на сваё ранейшае жыццё. На «гора» і «жыццё-вую забітасць» падсуднага націскаў абаронца. Грамадскім абвінаваўцам выступіў Назарэўскі: «...Што такое яго тая хвалёная забітасць і яго баязлівасць чорнага дня? ...Колькі ...прайшло год з таго часу, калі Міхала Тварыцкага пакінуў эксплаатаваць Скуратовіч ? Хто яго гэты час эксплаатаваў?.. За гэты час ранейшыя парабчукі сталі інжынерамі, кал-гаснікамі, майстрамі. А ён стаў адшчапенцам... Наватсям'я яго, жонка, адвярнулася ад яго. Тут яшчэ адно. На сваю да-рогу ён накіроўваў сваё дзіця, убіваў яму ў душу жудасць перадсветам...» У час суда над Міхалам вярнуўся дамоў кравец. Не знай-шоўшыхаты, пайшоў да былога свайго суседа Несцяровіча, той яму прапанаваў жыць у апусцелай хаце высланага ку-лака. Зося пасля суда над мужам пераязджае на будоўлю каля Дзвюх Хат. Туды з'яўляецца і Ірына Назарэўская, якая ву-чылася за настаўніцу. Зося і Ірына пасябравалі.
Частка трэцяя
Наўмыснікубачыў СлавуТварыцкую іпазнаўяе, зразу-меў, што дзесьці тут на будоўлі яе маці. Ужо два чалавекі маглі яго пазнаць — кравец і Тварыцкая. Ён просіць у Не-сцяровіча даведку і хоча пераехаць у іншае месца, аднак Несцяровіч яго не адпускае. Кравец, які працаваў муляром, упаў з рыштавання і зла-маў нагу. Гэта было падстроена Наўмыснікам. Старога ад-везлі ў раённую бальніцу. Вяртаючыся з бальніцы, кравец думаў, што кватэра яго будзе занята і ўсе пра яго забыліся. Аднак некалькі чалавек, калі ён падышоў да будоўлі, яго адразу прывіталі, а ў кватэры было прыбрана і нават з'явіў-ся на падлозе дыванок. Стары страшэнна расчуліўся: «...Што я такое рабіў на свеце, што вы так да мяне... Я паўвека свай-го прахадзіў па свеце, шыючы кажухі. Там было так — што зарабіў, то і сцерабіў... Там у мяне паўвека прайшло, а тут усяго некалькі месяцаў». Несцяровіч зводзіць разам Наўмысніка і краўца. Кравец пазнае ў Наўмысніку Сцепуржынскага, кулака. Несцяровіч пакінуў былога кулака працаваць на будоўлі, а краўца па-прасіў нікому нічога не расказваць, сам аднак потым паз-ваніўуахову будаўніцтва. Сярод новых рабочых з'явіўся чалавек, які людіў сядзець на адным і тым жа месцы і да ўсіх прыглядацца. Наўмыснік заўважыў яго. Чалавек, а гэта быў Толік Скуратовіч, на-зваўся Чарпакевічам. У час сустрэчы ў лесе Чарпакевіч патрабуе ад Наў-мысніка «матэрыялы», хоча вярнуцца туды, адкуль прый-шоў. Наўмыснік нагадвае пра хутар, які яму абяцалі за «ра-боту». "Чарпакевіч гаворыць, што сітуацыя змянілася: «Аварыя для іх ужо не страх... За добрых кіраўнікоў іхніх можа быць прыйдзецца ўзяцца». Чарпакевіч расказвае, як атрымалася, што ён забіў Сэдаса. Падыйшоўшы да рэчкі, Наўмыснік і Чарпакевіч раптам заўважылі Тварыцкага. Ноччу яны збіраюцца ўцякаць з будоўлі да сваіх замежных гаспадароў. Міхал, доб.ра працуючы, адбыў свой тэрмін і прыехаў на будоўлю шукаць сям'ю. Ён адчуваў, што пачацьусё спачат-ку з Зосяй будзе вельмі цяжка, «яго цягла Слава і тая спра-ва, якую ён рыхтаваў ёй». Тварыцкі прынёс дачцы Скура-товічава золата, ён яго даўно выкапаў пад грушай-дзічкай. Убачыўшы, што багацце не трэба ні Славе, ні Зосі, папрасіў, каб золата перадалі дзяржаве. «Сэрца Міхала быццам упа-ла кудысьці ўніз. На гэты час у душы яго стала страшэнна пуста. Душа на гэты кароткі момант як бы зусім спустошы-лася, каб быць гатовай да напаўнення». Тварыцкі пайшоў у лес, каб пабыць на адзіноце. Раптам ён заўважыў Толіка Скуратовіча, той ляжаў на траве, прык-рыўшы галаву рукой. Скуратовіч наставіў на Міхала рэвальвер, але той пас-пеў схапіць яго за локці. За плячыма Тварыцкага «чорнай прорвай глядзела ў неба «чортава вока», туды яго паціху пасоўваў гіраціўнік. Але ў нейкі момант Міхал схапіў Ску-ратовіча «ўпоперак цела і падняў гэты страшэнны ...цяжар ...Задыхаючыся... бачачы, што сам ён пачаўужо грузнуцьу багну, сабраў апошнія сілы і кінуўТоліка Скуратовіча ў «чор-тава вока».

Адваротная сувязь
Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100

 

Hosted by uCoz