Галоўная\Скарочаны змест\Хадыка
Хадыка
(Гутарка з палескай мінуўшчыны)

Кароткі змест:
"Пад замак слуцкі" збіраецца народ. Там "над мужыком і шляхтай суд па людску" правіць ваявода. Праз гурт люд-зей, не слухаючы варты, праціскаецца старац:
...Іскраццадзікавочы... Павісла белае валоссе клоччам, Касцісты твар, пагорбленыя плечы...
Аддыхаўшыся, сабраўшы сілы, пачынае споведзь, выносіць на суд свой страшны лёс. Трыццаць год, як ён хаваецца ў лесе.
Лоўчы загадаў Хадыку асачыць мядзведзя, бо на паля-ванне меўся прыехаць сам гетман. Хадыка тры дні прагу-ляў у карчме, спадзеючыся, што ўсё паспее зрабіць да пры-езду паноў у апошні дзень. Паляванне не адбылося, гетман "словам адборным злаяў лоўчага". Той, калі з'ехалі паны, "спагнаў злосць у ахвоту" на асочніку:
Падхапілі мяне, прывязалі да дрэва, Лупцавалі гарапнікам з тоўстага дроту, Падплываў я крывёю ад панскага гневу. Марна бацька.да ног прыпадае з адчаем, Плачажонка...
У парыве гневу Хадыка забіў лоўчага і ўцёк у пушчу. Цэлую ноч блукаў па лесе, згадваючы мёртвага пана і яго маладую жонку, уласную сям'ю. Адлюдзей ён схаваўся, ад сумлення схавацца немагчыма.
Усю зіму змагаўся з холадам, голадам, сумленнем і д'яб-лам, які спакушаў выйсці на дарогу і разбоем здабыць ежу, апратку.
Рэдка паварочвалася да Хадыкі паляўнічае шчасце вяс-ной. А к лету ён зусім "падупаў душой, галадоўля ды скру-ха, - тапара не трымаюць аслабшыя рукі". З'явіліся думкі пра самагубства. Шукаючы патрэбную галіну, убачыў пча-ліны рой. Вырашыў спачатку зрабіць пчолам дамоўку. Пра-ца адвяла думкі пра смерць.
Хадыка навучыўся "ашукваць і птушку і звера". На-ставіў у пушчы шмат пчаліных борцяў, бо "што чалавек варты без працы".
Ішлі гады, "пашчарбіўся тапор, і сярмяга сатлела". Прый-шла старасць, з ёй нядужасць. Хадыка вырашыў ісці да людзей.'ужо не баючыся зняволення і суда. Ды ўсе, каго ён сустракаў па дарозе і ў вёсцы, "з жахлівым крыкам уця-калі". Толькі адзін чалавек запрасіў на ноч, накарміў гара-чай стравай, падараваў старую апранаху, а выслухаўшы Хадыку, гіадказаў, што "ў места князь прыехаў, судзіць за ўчынкі..."
Хадыка просіць князя прызначыць яму суровае пака-ранне, а за гэта абяцае аддаць сваю пчаліную гаспадарку.
Князя вельмі ўразіў аповед старога. Ён перанёс суд на заўтрашні дзень. Хадыка да яго не дажыў, памёр у кляштары.

Адваротная сувязь
Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100

 

Hosted by uCoz