Хто смяецца апошнім
Дзеючыя асобы:
Гарлахвацкі Аляксандр Пятровіч — дырэктар інстытута геалогіі.
Анна Паўлаўна -— яго жонка.
Чарнавус Аляксандр Пятровіч — прафесар.
Туляга Мікіта Сымонавіч — навуковы супрацоўнік.
Левановіч — сакратар парткома.
Вера — малодшы навуковы супрацоўнік.
Зёлкін — малодшы навуковы супрацоўнік.
Зіна Зёлкіна — яго жонка, сакратар.
Цёця Каця — прыбіралыпчыца.
Нічыпар — дворнік.
Незнаёмая жанчына.
Чалавек у форме НКВД.
Кароткі змест:
Акт першы
(Дзеянне адбываецца ў калідоры — вестыбюлі ўстановы)
Цёця Каця і Нічыпар гавораць пра новага дырэктара інстытута. Прыбіралынчыца расказвае, што ён «учора ад-вячоркам з Зіначкай за горад Цчаў». На заўвагу Нічыпа-ра, нібыта Чарнавус не баіцца дырэктара, яна прарочыць, што Гарлахвацкі «з'есць і Чарнавуса ...як з'еў ужо Му-равіцкага. Так падвядзе, што той не будзе і ведаць, адкуль штоўзялося».
Левановіч шукае супрацоўніка, які б мог прачытаць у падшэфнай часці лекцыю, расказвае Веры пра сваю працу.
Чарнавус трывожыцца, што з Масквы няма водгуку на працу, збіраецца арганізаваць новую экспедыцыю.
Перапалоханы Туляга расказвае цёці Каці, Веры і Чар-навусу, як па дарозе ў інстытут нейкі чалавек спытаў, ці не Падгаецкі ён. Тлумачыць калегам, якія іранізуюць над яго страхам, што ў Варонежы, дзе сапраўды ў гады грамадзян-скай вайны ён працаваў, быў з такім прозвішчам дзянікінскі палкоўнік, вельмі падобны на Тулягу.
З'яўляецца Зёлкін і спрабуе выпытаць у цёці Каці, хто што гаварыў, прыйшоўшы на працу. Цёця Каця раіць яму глядзець за ўласнай жонкай, на што Зёлкін просіць не рас-пускаць плёткі. Прыбіральшчыца расказвае пра перапало-ханага Тулягу.
Цёця Каця дае зразумець Гарлахвацкаму, што ведае пра яго адносіны з Зіначкай. Дырэктар хоча ёй павялічыць зар-плату, быццам за тое, што яна прыбірае лішнюю плошчу. Цёця Каця адказвае на гэта, што за сакрэты грошай не бярэ. Гарлахвацкі пасылае яе за папяросамі.
Заходзіць чалавек у форме НКВД, пытаецца Валодзю Пракаповіча. Разабраўшыся, дзе працуе гэты Валодзя, Гар-лахвацкі адпраўляе чалавека ў форме шукаць свайго брата ў інстытут біялогіі, а не геалогіі, які знаходзіцца па вуліцы Шырокай.
Апошнія словы чуе Зёлкін. Яму карціць ведаць, чаго пры-ходзіў гэты чалавек. Гарлахвацкі, як бы не хочучы, адказ-вае: «Цікавяцца некаторымі асобамі».
Зёлкін успамінае — на Шырокай жыве Чарнавус. I тут жа дзеліцца навіной з цёцяй Кацяй, што Чарнавусам заці-кавіліся адпаведныя органы. Потым ідзе з гэтым да Гарлах-вацкага, называе прычыны, чаму так здарылася: Чарнавус мае за мяжой брата, збіраецца рабіць геалагічную здымкуў прыгранічным раёне, кніга, напісаная ім, шкодніцкая. На пытанне дырэктара, ці можа ён гэта даказаць, Зёлкін адказ-вае: «Няхай ён раней паспрабуе даказаць, што гэта няпраў-да».
Ад Зёлкіна Гарлахвацкі даведваецца пра ранішняе зда-рэнне з Тулягам.
У кабінет да мужа з пакупкамі заяўляецца Анна Паў-лаўна. Патрабуе, каб ён знайшоў такую працу, на якой бы меў машыну. Гарлахвацкі загадвае цёці Каці дапамагчы жонцы занесці дамоў пакупкі. Тэлефануе ў выдавецтва, па-пярэджвае пра шкодніцкі характар кнігі Чарнавуса.
Праглядаючы пошту, Гарлахвацкі знаходзіць водгук на працу Чарнавуса, дасланы з Масквы прафесарам Анікее-вым. Паколькі прозвішча ў водгуку не называецца, а Гарла-хвацкі, як і Чарнавус, Аляксандр Пятровіч, дырэктар выра-шае, што «такая паперка» ад вядомага вучонага яму спатрэбіцца.
Чарнавус просіць сродкі на экспедыцыю. Дырэктар прымае яго вельмі ветліва. У час размовы даведваецца, што ў вучонага ёсць дачка-студэнтка. Пасля адыходу Чарнаву-са ён тэлефануе ў інстытут, дзе вучыцца дзяўчына. Гарлах-вацкі задаволены: «Чарнавуса ўпарадкаваў збольшага. Кніга яго свету не ўбачыць, з работы яго, трэба думаць, так-сама знімуць адусюль... А Гарлахвацкі не толькі з работы яго не зніме, а наадварот — найлепшы яго прыяцель, чулы і велікадушны. Павінен быць мне за гэта ўдзячны? Па-вінен».
Дырэктар выклікае ў кабінет Тулягу і прымушае даць згоду пісаць для яго навуковую працу.
Акт другі
Чарнавус не можа зразумець, чаму з выдавецтва вярнулі рукапіс, не дазволілічытацьлекцыі на геафаку, нават з дач-кой пачаліся непаразуменні. Цёця Каця шкадуе Чарнавуса. Вера прапануе дзейнічаць, змагацца за сваё добрае імя. Ву-чонаму шкада на гэта часу. Вера абяцае дапамагчы разаб-рацца, і першае, што яна зробіць, пагутарыць з Тамарай, дачкой Чарнавуса. Зёлкін, які, як звычайна, падслухоўвае, робіць вывад, што Вера палюбоўніца Чарнавуса. У вестыбюлі вісіць аб 'ява пра выступленне Гарлахвацкага з навуковым дакладам «Новы від выкапня-жывёліны». Аб'яву заўважае Туляга, гаворыць сам сабе: «Назначаны дзень мае ганьбы. Адзін падлец будзе публічна прысвойваць сабе працу другога, а другі падлец, праклінаючы ў душы, будзе яму апладзіраваць». Уваходзіць Гарлахвацкі і пытаецца, як рухаецца праца. Туляга адказ-вае, што збірае матэрыял, зазначае аднак, што адкрыць новы від выкапня — занадта смелая заяўка. Пра гэта Гарлахвацкі раіць яму не турбавацца. Чарнавуса Гарлахвацкі падбадзёрвае, заклікае не маў-чаць: «Не, так нікуды не варта. Гэта сацыяльнае зло, з якім трэба змагацца. Так жа сёння вас, а заўтра мяне могуць ашальмаваць і вывесці са строю». Левановіч шукае Веру. Цёця Каця просіць сакратара парткома заступіцца за Чарнавуса. Вера таксама просіць заняцца справай Чарнавуса. Калі заходзіць вучоны, Лева-новіч вітаецца з ім за руку, просіць даць пачытаць рукапіс, распытвае пра яго адносіны з дырэктарам. Незнаёмая жанчына хоча зайсці да дырэктара. Гарлах-вацкі загадвае ёй пачакаць з паўгадзінкі, а сам запрашае Зіну Зёлкіну. Да дзвярэй кабінета падыходзіць Зёлкін, дзверы замкнутыя. Незнаёмая жанчына гаворыць, што дырэктар зачыніўся з сакратаркай і не скора, відаць, вызваліцца. Зёлкін хоча паглядзець у замочную шчыліну, што робіцца ў кабінеце, жанчына смяецца з яго. Да дзвярэй кабінета накіроўваецца Анна Паўлаўна. Не: знаёмая жанчына і ёй паведамляе, з кім там зачыніўся Гар-лахвацкі. Анна Паўлаўна стукае кулакамі ў дзверы, патра-буе ключ. Пачуўшы жончын лямант, Гарлахвацкі праз акно вы-лазіць на вуліцу, а Тулягу прымушае залезці ў пакой і быць там. Адчыняюцца дзверы — усе вельмі здзіўлены. Зёлкін хоча ўдарыць Тулягу. Уваходзіць з партфелем Гарлахвацкі, пы-таецца, што здарылася, ушчувае Тулягу. Калі ўсе пакідаюць кабінет, з'яўляецца Левановіч. Раз-мова ідзе пра Чарнавуса. Гарачае заступніцтва Веры за ву-чонага Гарлахвацкі тлумачыць тым, што яна жыве з Чарна-вусам. Левановіч здзіўлены пачутым («Натыкаешся на сюрпрызы, дзе іх зусім не чакаеш»). Дырэктар запрашае са-кратара прыйсці паслухаць яго даклад. Лічыць, што даклад будзе пробным камнем для Чарнавуса («Магчыма, што ён паспрабуе зганьбіць маю працу і скампраментаваць мяне як вучонага. Тады мы яго і выкрыем»). Левановіч абяцае прыйсці. Акт трэці
Карціна першая
Верапаказвае Чарнавусу артыкул «Об ошнбках партор-ганнзацнй прн нсключеннн коммуннстов нз партнн...», які з'явіўся ў «Правде». Падкрадваецца Зёлкін. Вера заўважае і прапаноўвае пачытаць, што ў газеце напісана пра яго. Зёлкін моршчыцца. Гарлахвацкі віншуе супрацоўнікаў з выдатным дакумен-там, у якія «проста пальцам паказваюць на ворагаў, дву-рушнікаў, здраднікаў, усялякіх прахвостаў. Нам астаецца толькі руку працягнуць і за каўнер схапіць». Адвёўшы ўбок Чарнавуса, пытаецца, як настрой, абяцае пасля даклада за-няцца яго справай. Чарнавус верыць у шчырасць дырэктара, называе яго цудоўным чалавекам. Вера з нейкага часу пачала сумнявац-ца ў гэтым. Пытаецца ў Тулягі, што за чалавек дырэктар, які ён вучоны. Туляга з роспаччу гаворыць: «Лепш бы я памёр на той час, калі будзе чытацца гэты даклад». Чарнавус і Вера нічога не разумеюць. Дзяўчына гаворыць, што не паверыла ў сувязь Тулягі з Зіначкай. Туляга раечулены, дзякуе Веры «за чыстыя думкі». Вера збіраецца ехаць у Маскву да прафесара Анікеева. 3 газетай у руках усхваляваны Туляга шукае Веру. Суты-каецца з Левановічам. Рашаецца расказаць сакратару парт-кома пра Гарлахвацкага, пра тое, як дырэктар прымусіў пісацьямудаклад. Левановіч паверыўТулягу, вырашыўсам праверыць «некаторыя факты». Туляга просіць Нічыпара знайсці якую-небудзь костку, толькі вялікую і не вельмі све-жую. Карціна другая
Гарлахвацкі чытае даклад. Нічыпар просіць дазволу пас-лухаць. Пасля заканчэння дакладу Нічыпар просіць паглядзець костку, на аснове якой дырэктар адкрыў новы від выкапня-жывёліны — мамантаву свінню. Чарнавус пытаецца, да яко-га перыяду адносіцца знаходка. Гарлахвацкі не ведае нават перыядаў у геалогіі. Чарнавус выкрывае невуцтва Гарлах-вацкага. Дырэктар згадвае водзыў аб працы «ўсім вядомага прафесара Анікеева». Левановіч іранізуе над практычным значэннем працы Гарлахвацкага. Зёлкін у захапленні ад даклада. Просіць слова Нічыпар і здзіўляецца вучонасці дырэктара: «Гэта ж узяць тую звы-чайную костку, што пад нагамі валяецца, паглядзець на яе і ўгадаць, якія свінні былі мільёны год назад!» Гаворыць, што таго дырэктаравага знаёмага, які прынёс костку, і ён ведае, бо гэта сабака Цюлік. Гарлахвацкі накідваецца на двррні- ка, што ён п'яны, Просіць выказацца Тулягу. Туляга назы-вае даклад «вельмі, вельмі арыгінальным». Левановіч ставіць пытанне, як называецца адкрыты Гарлахвацкім від па-латыні. Пачуўшы лацінскую назву «свінтус грандыёзус», Чарна-вус называе дырэктара прайдзісветам і авантурыстам. Гар-лахвацкі характарызуе выступленне Чарнавуса, як варожую дзейнасць. З'яўляецца Вера. Яна выкрывае жульніцтва Гарлахвац-кага з пісьмом прафесара з Масквы. Гарлахвацкі хоча паз-ваніць, каб Чарнавуса і Веру «зараз жа прыбралі». Левановіч не дае яму гэтага зрабіць, выступае з заключным словам: «Няхай жа ведаюць усе свінні — мамантавыя і немаманта-выя: калі каторая з іх паспрабуе пакасціць у нашай савец-кай навуцы, будзем біць проста па пятачку». Гарлахвацкі раптам пачынае рагатаць і заяўляе, што ён разыграўкалег, бочытаўдакладнесвой, аТулягі. Левановіч кажа, што ён у курсе, хто з'яўляецца аўтарам «адкрыцця». Заяўляе, што ведае пра шкодніцкую дзейнасць Гарлахвац-кагана Украіне. Нічыпар кліча Цюліка і выкідае праз фортку костку.