Брама неўміручасці
Дзеючыя асобы:
Барыс Пятровіч Дабрыян — герантолаг.
Уладзімір Фёдаравіч Абадоўскі — генетык.
Павел Антонавіч Бабровіч — эканаміст.
Клаўдзія Пятроўна Кудрыцкая — медык.
Аляксандр Паўлавіч Варакса — гуманітарнік.
Іван Кірылавіч Змітрук — фізік.
Кузьма Захаравіч Адамейка — пажылы кандыдат навук.
Генка — малодшы навуковы супрацоўнік.
Наташа — малодшы навуковы супрацоўнік.
Марына Сяргееўна — жонка Дабрыяна.
Мякішава — прафсаюзны работнік.
Сідаровіч — рабочы, ударнік камуністычнай працы.
Алена Максімаўна — калгасніца-пенсіянерка.
Дажывалаў — пенсіянер з ваенных.
Караўкін — гаспадарнік.
ВасільДарафеевіч Торгала — нехта з былых.
Аўдоцця Сцяпанаўна Застрамілава — яго знаёмая.
Антаніна Васільеўна — сакратарка Дабрыяна.
Скараспей.
Гары Болдвін — карэспандэнт.
Шусцік — ша'фёр-лявак.
Васюк.
Адзінзчаргі.
«Банкір».
Антон Іванавіч.
«Мадам».
«Ён» і «Яна».
Карціна першая
(Лабараторыя Дабрыяна)
Дабрыян паведамляе «добрым людзям», што з-залюбові да іх адкрыў закон неўміручасці, пра што чалавецтва мары-ла на працягу ўсяго свайго існавання. Тлумачыць, што да-могся гэтага, зразумеўшы механізм старэння арганізма.
Вучоныя розных спецыяльнасцей абмяркоўваюць вынікі адкрыцця. Абадоўскі, генетык, лічыць, што чалавечы род перастане абнаўляцца: «Будуць жыць старыя малпы са сваімі старымі поглядамі, звычкамі, забабонамі, ды яшчэ будуць пладзіць падобных да сябе». Бабровіч, эканаміст, выказвае трывогу, што вельмі хутка неўміручае грамадства адчуе недахоп ежы, адзення. Гуманітарнік Варакса бачыць праблемы маральна-этычнага плану, бо неўміручымі ста-нуць толькі тыя людзі, у арганізме якіх не пачаўся незварот-ны працэс. Кудрыцкая гаворыць пра новую грамадскую мараль, да якой звернуцца неўміручыя.
Вучоныя прыходзяць да высновы, што неўміручасці на ўсіх не хопіць, трэба стварыць Камітэт. Дабрыян прызнача-ецца яго старшынёй, бо «сам заварыў неўміручую кашу».
Карціна другая
(Кватэра Дабрыяна)
Марына Сяргееўна адказвае на бясконцыя званкі. Званкі не давалі спакою і ноччу.
Марына Сяргееўна пытаецца, што будзе, калі надаесць несмяротнасць. Згадвае загінуўшага адзінага сына. Яна ўвесь час жыве з віной, што пабаялася некалі болып рад-жаць, а цяпер зрабіць гэта позна.
Прыходзіць Наташа і, застаўшыся ўдваіх з Дабрыянам, прапануе сябе ў «якасці вечнага спадарожніка». Яна не спя-шаецца: калі наперадзе несмяротнасць, то можна пачакаць, пакуль памрэ Марына Сяргееўна. Дабрыян не згаджаецца. Наташа патрабуе ад вучонага неўміручасці, той адказвае, што не раздае яе па знаёмству.
Марына Сяргееўна паведамляе, што ля пад'езда сабраўся народ.
У кватэру прарываецца Караўкін, грэбліва тлумачыць: тыя, што стаяць, «баяцца, каб не спазніцца. Думаюць, што неўміручасць тут ужо ў пакеціках раздаюць. Па паўкіло на рыла». Караўкін абяцае карміцьнеўміручае грамадства, бо з'яўляецца загадчыкам базы. ПросіцьуДабрыянанеўміру-часці для сябе, сваіх родзічаў і знаёмых. Раззлаваны Дабры-ян пасылае яго «кчортавай мацеры».
Карціна трэцяя
(Невялікая пляцоўка ў горадзе. Справа—будынак палі-клінікі. У чарзе людзі з бутэлечкамі, слоікамі, каробкамі)
Голас з рэпрадуктара паведамляе, якія даведкі і аналізы павінны прадставіцьтыя, хто дабітаецца неўміручасці.
Шусцік пазнае ў чарзе знаёмых яму махляроў і злодзеяў, «Банкіра», Антона Іванавіча, тыя вымушаны адыйсці. Васюк прадае мачудля аналізу.
Застрамілава і Торгала дамаўляюцца аб сустрэчы неўміручымі. «Калі і падвядзе якая залоза, дык па старому знаёмству за мяне яшчэ ёсць каму закінуць слова. Запісач-ку дадуць», — гаворыць Торгала. Торгала купляе ў Васюка мачу, бо ў сваёй колер не той.
Карціна чацвёртая
Антаніна Васільеўна і Генка прыгадваюць знаёмыя пары, якіх падзяліла неўміручасць. Сакратарка гаворыць, што па дарозе на працу Дабрыяна «ўміручыя апанавалі... Прыйшоў засопшыся, гальштук на баку, гузікі ў пінжаку павырыва-ны. Ледзьжывы вырваўся».
Наташа паведамляе Генку, што таксама не трапіла ў неўміручыя. Генка прапануе ёй выйсці за яго замуж. «...На-родзім кучу дзяцей, дзеці — кучу ўнукаў, унукі — кучу праўнукаў — вось табе і неўміручасць». Наташа пагражае выпусціць неўміручага пацука, на якім ставіліся доследы. Генка палохаецца: «Герастрат нейкі там храм спаліў, дык і то цэлыя вякі яго праклінаюць, а ты хочаш усё чалавецтва скарміць пацукам».
У кабінеце Дабрыяна Дажывалаў, Караўкін, Торгала, Застрамілава. Хочуць ведаць рашэнне Камітэта. Антаніна Васільеўна прыносіць карткі. Дабрыян чытае ў іх, што За-страмілава паклёпнічала на сумленных людзей, Дажывалаў звольнены за... у Торгалы мача конская. Прэтэндэнты на неўміручасць пакідаюць кабінет незадаволеныя, што «рас-капалі ўсю паднаготную». Прапануюць Наташы знішчыць неўміручага пацука: «Калі не мне, дык і нікому».
У кабінет Дабрыяна заходзяць прафсаюзны работнік Мякішава і ўдарнік камуністычнай працы Сідаровіч. Віншуюць вучонага з вялікім адкрыццём і расказваюць, што цудоўных людзей «вымушаны... дзяліць на вартых і ня-вартых». Сідаровіч адмаўляецца ад неўміручасці: «Жыў я спакойна, працаваў, людзі мяне паважалі, і ніхто на мяне крыва не глядзеў. Буду я лепш зноў такім, як быў. I дзяцей прытулю, як раней, і жонка не будзе глядзець як на марсі-яніна».
Успамінае былое сяброўства з Дабрыянам Скараспей, які раней яго не пазнаваў, адварочваўся пры сустрэчы ў другі бок. Страшэнна абражаны словамі Дабрыяна, што яго аса-бістая справа ўладзіцца ў агульным парадку.
Антаніна Васільеўна безвынікова спрабуе не пусціць у кабінет карэспандэнта Гары Болдвіна. Болдвін прапаноўвае Дабрыяну прадаць сваё адкрыццё. У іх бы ўсё было па Дар-віну: «Натуральны адбор: дужы выжывай, слабы памірай». Дабрыян не прымае прапанову.
Услед за карэспандэнтам прыходзіць калгасніца з прось-бай зрабіць несмяротнай яе кароўку, бо «вельмі ўжо ўда-лая». Пачуўшы адмову, заяўляе: «Прыйдзецца скардзіцца, заяву пісаць... Правіцельству. Яно разбярэцца, што ўгаспа-дарцы больш патрэбна — каровы ці пацукі».
Наташа гаворыць Дабрыяну, што хоча яго выратавааць. Зняць усе праблемы. Дабрыян занепакоены.
У кабінет заходзяць вучоныя. Варакса гаворыць, што «быў у розных калектывах і пераканаўся: тое, што мы пра-панавалі, — несправядліва, амаральна... Бар'ер гэты прай-шоў па гарадах і вёсках, па калектывах і сем'ях, падзяліў бацькоў з дзецьмі, мужоў з жонкамі, парэзаў сувязі сяб-роўства і кахання». Абадоўскі заклікае не забіваць смерць: «Усё жывое памірае, і ўсё аднаўляецца для новага жыцця... Смерць — гэта неабходная ўмова вечнага абнаўлення... Ня-хай яна жыве». Усе ўражаны словамі Абадоўскага, не пры-маюць іх.
Заходзіць Наташа і кладзе на стол нежывога пацука. Га-ворыць, што ўвесь час мяняла пацукоў: адзін здохне, на яго месца садзіла другога.
Вучоныя з палёгкай уздыхаюць, хоць ім крыху шкада «за-латой мары». Дабрыян сядзіць, абхапіўшы галаву рукамі.
Калі ўсе пакідаюць кабінет, Наташа паказвае Дабрыяну здаровага, жывога пацука.
Д а бр ы я н . Што людзі скажуць? Невук. Шарлатан. Ёлу-пень, якога абдурыла нікчэмная дзяўчынка, якой напляваць на навуку і мой аўтарытэт.
Н а т а ш а. А навукай мы будзем займацца і далей. Спа-койна, без нервознасці. Ягатовапрапанавацьсябе... Небой-цеся, не ў якасці вашай вечнай спадарожніцы, а ў якасці аб'екта доследаў... Людзі няхайтымчасам падумаюць, што рабіць з неўміручасцю.