Галоўная\Скарочаны змест\Умарыуся

Умарыуся
Кароткі змест:
Стары селянін адчувае страшэнную стомленасць. Вы-прагшы каня, ён прысеў на полі. Доўга думаў і прыйшоў да
высновы, што пара «старыя косці грэць на пяколку ў цяп-ле», што сыны справяцца з гаспадаркай самастойна. Як ён сябе памятаў, «не глуміў дарэмна хлеб на свеце — гнуў ка-рак, рукі мазоліў».
Стары Габрусь падзяліў паміж сынамі гаспадарку і вырашыў адпачываць. Але сядзець на прызбе ды смактаць люльку яму надакучыла, узяўся рабіць што лягчэйшае па гаспадарцы. Хутка пачалі мяняцца адносіны да бацькі і свё-кра ў сыноў і нявестак. Спачатку ціха, а з часам усё мац-ней заяўляла незадавальненне старым. «Сыны перасталі яго баяцца і паважаць, а нявесткі ў вочы «дармаедам» і «гультаём» называлі... Сыны адсылалі адзін да аднаго, як шкодную, непатрэбную рэч... перакідваліся ім, як дзіцячай качалкай».
Усе ў хаце спалі, калі Габрусь злез з печы, апрануўся, «насунуў вялікую зрэбную торбу на плечьі, узяў кій у рукі, нешта пашаптаў на кут і выйшаў з хаты». Ён пажадаў шчас-ця роднай хаце, бацькоўскаму кутку, «неспагадлівым дзет-кам» сваім і пайшоў жабраком у свет.

Адваротная сувязь

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100
Hosted by uCoz