Галоўная\Скарочаны змест\Злодзей

Злодзей
Кароткі змест:
Кастусь не паспеў звесці ў гумно ўсё жыта, таму пай-шоў начаваць у поле. Заснуць яму не даюць песні, якія чу-ваць і з вёскі, і з панскага фальварка, і з пасекі, дзе былі начлежнікі.
З'явіўся злодзей і ўзяўся «сярпом абразаць спрытна ка-ласы ды сыпаць у мяшок». Калі ён збіраўся закінуць поўны мех за плечы, Кастусь схапіў яго за каўнер. У злодзеі Кас-тусь пазнаў суседа Ліканора, які «меў пяток дзяцей і крык-лівую бабу».
Кастусь пачаў сарамаціць Ліканора, хацеў нават даць таму ў каршэнь, але надта жаласна енчыў сусед. Тады ён вырашыў узяць з суседа слова, што той больш не будзе красці. Ліканор гэтага яму не абяцаў. Ад такой нечаканасці Кастусь нават зарагатаў.
«Нешта ёкнула ў сэрцы Кастуся, ён успомніў высахшую, заўс ёды галодную Ліканорыху і абарваных дзяцей ». Кастусь аддаў мех з каласамі суседу, патрабуючы паабяцаць, што той у другі раз не пойдзе да яго красці. I зноў Ліканор цвёр-да сказаў: «Не!.. Не абяцаю!» Кастусьпапярэдзіўтады, што ў другі раз жывым Ліканора не выпусціць, і сусед шпарка пайшоў з вялікім мехам на плячах. «— Дык няхай яго трас-ца, гэтакага... Які ён акуратны, не фальшывы чалавек!» -сказаў Кастусь, ... лёг пад крушняй з нейкай лёгкасцю на душы».

Адваротная сувязь

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100
Hosted by uCoz