Ціхая плынь
Кароткі змест:
У раздзеле «Забыты край» апісваецца сучаснасць і міну-лае вёскі Асмолава, якая «прытулілася... пры вялікім некалі шляху з Вялікага княства Літоўскага на Масковію». Побач з ім знаходзіцца Лугвенева, шырока вядомае ў сівой мінуўшчыне». Гэты населены пункт таксама прыйшоўу за-няпад. Нават гаспадар, князь, амаль забыўся на яго. Кіпіць жыццё толькі ля князевага бровара. «Тое, што блізка Луг-венева з яго корчмамі і броварам, — губіць асмолаўцаў. Стары «літоўскі» шлях можа пасведчыць, колькі замёрзла на ім нядбалых спіртавозаў... Бацька Дняпро можа пасвед-чыць, колькі залілося іх на пераправе... А тыя асмолаўцы возяць а возяць князёў спірт, болей а болей нялюдзеюць і хаваюцца самі ў сабе»тЧакаюць людзі «нейкага дзіва — ці то аб зямлі, ці то аб волі».
У раздзеле «Герой гісторыі» паказваецца вёскалетам, калі ўсе на полі ці на лузе заняты працай, і дома застаюцца ні на што не вартыя старыя і малеча. Потым аўтар заглядае ў «хату гаротнага мужыка-беларуса». Там на земляной падлозе сядзіць заплаканыхлопчык. Маці, «...не маючы большых дзе-так-нянек», зачыніла яго «і сышла на дзень-год у поле жаць авёс». Хлопчык плача. «Безвыходнасць страшная і пакора лёсу апошняя, крайняя — чуецца ў тым плачу...»
Так праходзяць першыя гады жыцця героя аповесці Хомкі.
«Горкая прамудрасць». Позняй восенню Хомку аддалі ў школу. Хомкаў бацька Юрка, звычайна ціхі і спакойны ча-лавек, калі выпіваў, станавіўсяяк вар'ят. Ягоўвёсцыпабой-валіся, таму настаўнік Хомку прыняў. Але навука хлопчыку не даецца. У школу завітаў «айцец благачынны». Хомка пе-рад ім зусім аканфузіўся: не змог ні чытаць, ні паўтарыць «Царю небесный», не ведаў, хто такі «скворушка». Хлоп-чыку сказалі прыходзіць у школу на наступны год.
Асмолаўскі настаўнік, былы унтэр-афіцэр, змагаецца з ненавіснымі словамі, на якія ніяк не забудуцца яго вучні, -як, дык, хай, няма, дабрыдзень, казаў і інш. За ўжытыя «про-стыя» словы, як пакаранне, ён дае вучням насіць бірку, драўляны брусочак. Найболып цярпеў ад біркі Хомка, яко-му ніяк не забываліся свае словы. 3-за яе ў Хомкі настаўнік забраў кніжкі, г. зн. выгнаў са школы.
«Школа жыцця». Па бацькоўскай лініі ў родзе Хомкі было нямала «слаўных выпівак», але ён не пераносіў нават гарэлачнага духу. Хлопчык мучыцца, дапамагаючы бацьку вазіць бочкі са спіртам.
Позняй ноччу бацька з сынам стукаюцца ў хату ў заез-ным двары. Там поўна вознікаў. Раніцай той, з кім спаў застуджаны Хомка на печы, шукае церассядзельнік і не зна-ходзіць. Абшчупваюць Хомку. «Бацька глядзеў, як камен-ны, гаспадыня глядзела з жалем, дзед той, добранькі вознік, глядзеў з крыўдаю, і ўсе вознікі глядзелі з паганаю цікавас-цю на беднага хлопчыка». Падазрэнне падае на бацьку... Церассядзельнікзнаходзяцьнадварэ. Хлопчык «ведае, што ўвечары бацька нап'ецца на станцыі, дамоў нічога не пры-вязе, бо нічога не заробяць пасля той выпіўкі, Бацька будзе злосны, будзе крычаць, біць коні...»
«Млявыя сненні». Хомка пасе гаспадарскіх коней і за-сынае. Сняцца яму самыя розныя выпадкі і здарэнні жыц-ця: школа, калядны вечар, бацька, кабыла, якую нядаўна купілі, ашчаджваючы наўсім. Бацька кабылу скалечыў, б'ю-чы калом за наравістасць. I плача ў сне Хомка не над маці, якую таксама жорстка б'е бацька, а над жывёлай.
Будзіць хлопчыка гаспадар, стукнуўшы «грабільнішчам са злою раз'юшанасцю» па разамлелым прыспаным целе.
«Кірмашовыя прыемнасці». Хомка збіраецца з гаспада-ровым сынам на кірмаш. Хлопцу няма чаго адзець, бо баць-ка-«не справіўяму нават штаноў «з чортавай кожы». Пабачыўшы роспач парабка (той горка плакаў, схаваўшыся ў пуні), гаспадар даў яму свае новыя штаны, наказваючы іх шанаваць. Боты Хомку даў Пятрок, сын гаспадара.
У Лугвеневе на кірмашы Хомка незаўважна застаўся адзін. Прыглянулася яму просценька адзетая дзяўчына з Гарадца. Хлопец пачаставаў Ганутку салодкай вадой, пернікамі.
Пачалася бойка гарадчан з асмолаўцамі, у баку ад якой не мог застацца і Хомка. Шукаючы пасля бойкі Ганутку, ён выпадкова пачуў словы гарадчанскага хлопца: «Батрак... Хварсіць у чужых ботах і ў гнілым брылі». Дзяўчына слуха-ла і смяялася. Але востры «гнеў хутка задыміўся цяжкім прыгнётам, роспаччу і злосцю да ўсяго на свеце — так, як бывала і ў яго дзеда і ў бацькі, алкаголікаў». Хлопцы знайшлі Хомку і ўпаілі нейкаю бурдою. Усю дарогу назад у Асмола-ва п'яныя Хомка з Петраком поўзалі патраве, смяяліся, кры-чалі.
«Парогі». Пачалася вайна. «Тужлівасць і нуда запанавала ў хатах. Зацяглая і безнадзейная вайна, якхмара, навісла кожнаму...» Хомка рупіўся на чуой гаспадарцы і за сябе, і за Петрака, і за старога. Як забралі адзінага сына, гаспадар махнуў на ўсё рукой. Да прызыўнога ўзросту Хомку не ха-пала два гады, але яму раптам прынеслі павестку. Бацька хадзіў у воласць, ды нічога там не. дабіўся.
Стары развітаўся з батраком як некалі з родным сынам. Два дні прабыў Хомка дома. Потым пачалася армейская муштра, якая выбівала ўсе пачуцці. Праз некалькі тыдняў навабранцаў адправілі на фронт. Перад першым боем у ако-пе хлопцу сніцца родная-хата, як бацька рэжа авечку.
Хомку забіла яшчэ перад атакай ад разрыву снарада.