Рускі
Кароткі змест:
Хворага салдата-беларуса палата празвала Рускім. На выгляд ён быў даволі здаровы мужчына. Толькі ў яго вачах жыло штосьці такое, што выдавала «і цяжкую хваробу, і муку, і безнадзейнасць».
Рускі ў час зацішку паміж баямі любіў хадзіць па пустых сялянскіх дварах, шукаючы пажытку. Аднойчы ён забрыў надта далёка ў бок аўстрыяцкіх пазіцый. Вяртаючыся назад, сутыкнуўся з аўстрыякам. Абодва спалохаліся. Аўстры-1 як сказаў, што мае «горілку». Ворагі павіталіся за руку і селі.] побач. Выпілі гарэлку і «закурылі па кручонцы з махоркі і Рускага». Аўстрыяк прапанаваў: альбо браць яго ў палон, ,| альбо разысціся. Рускі сказаў, каб ён ішоў да сваіх. Паціс-нулі адзін аднаму руку і разышліся ў розныя бакі.
Раптам Рускаму бліснулаў галаве: што ж ён за ваяка, калі; адпускае ворага. Ён павярнуўся і выстраліў. Аўстрыяк упаў, • перавярнуўся дагары і жаласна застагнаў. Калі Рускі пад-^ бег, ён ужо канаў, раскінуўшы рукі і ногі. Згадаў перад смер-1 цю дзяцей і жонку.
На пазіцыі Рускаму не паверылі, што забіў аўстрыяка.; Але пасля гэтай ночы салдат перамяніўся. Стаў вельмі мар- ] котным, перастаў хадзіць па дварах і бульбоўніках. Любіў ляжаць на зямлі з раскінутымі нагамі і рукамі, ад чаго ўрэш-це застудзіўся.
Адзін з дактароў лічыць Рускага сімулянтам, думаючы, што ён хаваецца ад фронту. Другі старанна лечыць яму грудзі. На нервы зважае мала і быццам не чуе, калі той па- чынае крычаць: «Я рускі! Я рускі! Рускі, рускі!..»