Літоўскі хутарок
Кароткі змест:
Ганец прынёс вестку аб пачатку вайны і загад гаспадару хутарка Яну Шымкунасу ехаць з канём у гміну для патрэб мабілізацыі.
Ля хутарка на горцы стаіць паўбатарэя. Салдаты жарт юць з дочкамі Шымкунаса, дапамагаюць гаспадару зносіць снапы. Увечары салдаты гасцююць у хаце літоўца.
Чакаецца бой. Ноччу прыходзяць салдаты (ужо іншыя) ламаць вароты, дзверы на будоўлю бліндажоў. Старому абя-цаюць заплаціць. Усё руйнуецца. Цэлы дзень ідзе бой. Нем-цы адступілі. Шмат забітых і параненых.
На нейкі час хутарок застаўся ў тыле. Праз месяц ста-новіцца вядомым, што рускае войска адступае. Міма род-най хаты праходзіць сын Шымкунаса Блажыс. Ён раіць блізкім выкапаць за дваром яму, накрыць тоўстым бярвен-нем з зямлёй і ўчас бою хавацца там.
Пасля бою хутарок занялі немцы.
УЯнавай хаце сядзяць нямецкія пехацінцы, п'юць кофе. Іх праганяе дзяншчык, бо кватэра патрэбна афіцэрам. Гас-падарам загадваюць пакінуць хату.
Праз два тыдні рускае войска перайшло ў наступленне. У сценах хаты Шымкунаса меціны ад куль. Не чуваць вясё-лых галасоў Янавых дачок. Монцю немцы павялі нібы ка-паць акопы, а Ядвіська ляжыць хворая, непрытомная.
Нягледзячы на строгі загад мірных жыхароў не чапаць і за ўсё плаціць, салдаты грабяць хутаркі. У Яна паламалі ка-лодкі, шукаючы мёд, выбіраюць з ямаў бульбу. 3 палону разам з іншымі дзяўчатамі і маладымі жанчынамі вярнула-ся Монця. «Сляды мук, перажытага сораму і гвалту адбіліся страшным выглядам натвары».
Зноў з боем адступае войска. Хутарок ужо нельга паз-наць. Палова будоўлі згарэла, страха ў.хаце прабіта. Ян сядзіць на шкле ад пабітага акна. Вяртаюцца дамоў з хату-лямі Монця і Ядвіся, не паспеўшы на машыну. Апошнія рус-кія салдаты пакідаюць хутарок.
«Адзадзі і справа гудзіць глухая, асцерванелая, нястры-маная кананада».