Шляхціц завальня...
Кароткі змест апавядання «Пра чарнакніжніка і пра цмока...»:
Адзін з падарожных людзей расказвае шляхціцу Заваль-ню, што ў маладыя яго гады людзі мелі вельмі дрэннага пана. Яшчэ больш лютым пан стаў, калі сышоўся з чарна-кніжнікам і прадаў душу д'яблу.
У пана быў лёкай Карпа. Але і ён з нейкага часу не мог дагадзіць пану. Пан яго выгнаў з маёнтка, аддаўшы ў ра-ботнікі заможнаму гаспадару. Працаваць Карпа не ўмеў і не любіў, быў упартым, таму на яго часта скардзіліся людзі, Урэшцэ пан даў яму колькі дзесяцін зямлі і пабудаваў хату.
Карпаўпадабаўсціплую, слухмяную, прыгожую Агапку. Але бацькі не хацелі аддаваць адзіную дачку залайдака. Пан па просьбе бацькоў Агапкі і аканома адклаў вяселле на год, За гэты час Карпа павінен быў паказаць, на што ён здатны як гаспадар.
Карпа пайшоў да чараўніка Парамона. Той даў яму зяр-нят і сказаў накарміць імі чорнага пеўня. Пезень знясе яйка, якое Карпў трэба цэлы месяц насіць пад пахай. 3 яйка вы-лўпіцца маленькая яшчарка. Карпа павінен яе кожны дзень карміць малаком са сваёй далоні. Праз месяц з яшчаркі вырасце крылаты цмок, які будзе слўжыць свайму гаспада-ру, прыносіцьноччу збожжа, золата, срэбра. Толькі трэба з ім жыць у згодзе.
3 дапамогай цмока Карпа разбагацеў. Праз год ён на-купляў пану падарункаў і прыехаў да яго на добрым кані.І Пан загадаў бацькам Агапкі рыхтавацца да вяселля.
Вяселле Карпы і Агапкі было нярадасным. Калі яно пе-райшло ў дом Карпы, то гасцей стала апаноўваць незразу-мелая трывога. На вяселле з'явіўся Парамон. Акім і Грыш-ка прыгадалі чараўніку, як калісьці ён назваў іх вінаватымі ў крадзяжы палатна, хоць гэта была няпраўда. Парамон, по-мсцячы, прымусіў аднаго граць, а другога скакаць да поўнай знямогі.
Пасля вяселля Карпа яшчэ больш разбагацеў, зажыў па-панску. Аднак быў увесь час неспакойны, пачаў знікаць на некалькі дзён. Да Агапкі стаў з'яўляцца малады чалавек. Ён прапаноўваў ёй золата, сваю службу, дапамогу. Калі жан-чына памінала Бога ці хрысцілася, чалавек знікаў,
Агапка паслала ў вёску па бацькоў, каб тыя параілі, штоі ёй рабіць. У хаце пачало адбывацца неверагоднае; скакалі і падалі рэчы, з вакон і ад сцен ляцелі камяні.
Карпа, калі даведаўся, што дзеецца ў яго адсугаасць, пайшоў да Парамона, але на гэты раз чараўнік яму не дапа-мог.
Прыехаў Карпаў дом свянціць ксёндз. Аднак, калі ён са свянцонай вадой хацеў наблізіцца да сцен, дом імгненна ахапіла полымя.
Карпа пасля пажару знік. Праз нейкі час яго мёртвага знайшлі ў возеры. Агапка перайшла жыць да бацькоў, доў-га хварэла, Пасля смерці бацькоў згасла, як свечка.
Кароткі змест апавядання «Вужыная карона»
Пан прыслаў загад свайму лоўчаму праз тры дні пры-несці ў двор «пару глушцоў, дзве пары цецерукоў і колькі | курапатак». Цэлы дзень прахадзіў Сямён улесе, аднак нічо-га не ўпаляваў. Баючыся, каб пан не абвінаваціў у гультай-стве, падумаў пра сябе, што пакланіўся б цяпер і нячысціку.
Раптам выбег аднекуль чорны сабака са страшнымі ва-чыма. Потым выйшаў з гушчару пажылы чалавек. Чалавек параіў Сямёну ісці ўвечары на Лысую гару. Па дарозе нічо-га не баяцца і нічаму не здзіўляцца. Раніцай на схіле гары ён сустрэне сярод мноства вужоў Вужынага Караля. Трэба пас-лаць перад ім белуто хусцінку, укленчыць і пакланіцца. Вуж скіне на хустку сваю Залатую Карону. 3 гэтага часу Сямёну будзе дапамагаць чорны сабака.
Лоўчы зрабіў усё так, як яму сказаў незнаёмы стары.
Усе дзівіліся з паляўнічага шчасця і спрыту Сямёна. Хут-ка па ваколіцы пайшла пагалоска, што Сямён чараўнік.
Аднойчы Сямён, ідучы на паляванне, сустрэў Марысю. Дзяўчына даўно вабіла лоўчага. Вырашыў ён спытаць, ці падабаецца ёй. Марыся адказала, што баіцца чараўнікоў, а людзі кажуць, што Сямён чаруе. Каб пераканаць дзяў-чыну ў тым, што не знаецца з нячыстай сілай, Сямён па-цалаваў крыжык. I як толькі гэта зрабіў, з травы падняў галаву велізарны вуж, спалохаўшы Марысю. Сямён вы-цеў вужа камнем. Потым з'явіўся чорны сабака, загаўкаў і знік.
Сямён у гэты дзень нічога не ўпаляваў, а прыйшоўшы да-дому, убачыў, што Вужыная Каронаўжо не залатая. Замест золата — два пажоўклыя бярозавыя лісточкі. Чорны саба-ка больш не сустракаў лоўчага ў лесе і паляўнічае шчасце назаўсёды здрадзіла Сямёнў. Доўта дома, у гасцях чалавеку дакучалі вужы: не баючыся нічога, з'яўляліся перад ім.
Кароткі змест апавядання «Ваўкалак»:
Недалёка ад горада Невеля жыў селянін па імені Марка. Яго ніколі не бачылі вясёлым. Калі пыталі, чаму ён увесь час маркотны, Марка адказваў, што шмат пакутаваў і нішто яго ўжо не цікавіць.
Вось якая гісторыя яго жыцця.
Некалі і ён быў вясёлы, любіў кірмашы і забавы. Спада-балася яму дзяўчына. Усё было спачатку добра, бо яна Мар-ку адказвала ўзаемнасцю.
Шмат каму падабалася Алена. Хацеў узяць яе за жонку Ілля, які быў у ласцы ў пана. Аднак сватоў Аленіны бацькі не прынялі. Тады Ілля дамогся свайго праз пана.
Марка на жарцікі і кепікі, што ў яго адбілі нявесту, ад-казваў: «...Нядоўга Ілля мецьме панскую ласку, а грошы,
сабраныя ашуканствам і крадзяжом, шчасця не дадуць...»
Ілля за гэта вырашыў адпомсціць.
У час вяселля Марку запрасіў выпіць кілішак гарэлкі ду-дар Арцём. I Марка набыў выгляд ваўка, бо гарэлка была чараваная. Уцёк ад людзей, бо нават свойская жывёла па-лохалася яго выгляду.
Доўга блукаў ён у абліччы страшнага звера, але з чала-вечымі думкамі і пачуццямі, з памяццю пра мінулае. Шу каў птушыная гнёзды, лавіў зайцоў, каб пракаріміцца. Да людзей падыходзіць баяўся.
У нядоўгіх снах вярталася да Маркі шчаслівае мінулае. Пачала ў ім расці нянавісць да людзей. Вырашыў шкодзіць ім ва ўсім, як яны шкодзяць адзін аднаму пры зручным вы-падку... Надалася нагода адпомсціць Арцёму. Той араў поле, а непадалёку ад лесу яго малая дачка пасвіла гусей. Марка выскачыў з лесу, схапіўдзяўчынку і, аднёсшы яе ў глыб лесу, кінуўтам.
Аднак не доўта цешыла Марку помста. Напаў на яго няз-носны сум, зразумеў ён, што помстаю не супакоіш пакуты, Недавалі спакою бацькаўская роспач, плач пакінутай улесе дзяўчынкі. Марка шукаў дзяўчынку, але не знайшоў.
Аднаго разу ён падслухаў размову знаёмых людзей. Тыя, згадваючы яго лёс, гаварылі пра чараўніцу Аксіню, якая лёг-ка ператварае людзей у звяроў і зноў вяртае ім чалавечае' аблічча.
Доўга блукаў Марка па дзікіх пушчах і дарогах. Ранкамі на паляне сустрэў котку, якая весела лавіла матылёў. Ха-цеў схапіць яе і разарвацць, ды яна ператварылася ў саро-ку і паляцела. Сарока прывяла Марку да самотнай хаціны, на якой і вакол якой было мноства катоў.
Ісці да чараўніцы Аксіні Марка не адважыўся, вырашыў прычакаць яе ля хаціны. Калі сонца схавалася за лесам, усе каты пабеглі налуг і пачалі зрываць зубамі нейкую тра-ву і ўраз ператварыліся ў дзяўчат. Сарваў і ён гэтую траву, таксама набыў чалавечы воблік. Шчасце яго доўжылася толькі да поўначы. У поўнач дзяўчаты сталі катамі, а Мар-ка — ваўкалакам.
Прычакаў Марка наступнага вечара, зноў стаўчалаве-кам. Адна з дзяўчат-котак сказала, што ненавідзіць ваў-коў, бо праз іх стала няшчаснай. Калісьці яе, як пасвіла гусей, схапіў воўк і занёс у лес. На плач прыляцела чор-най птушкай Аксіня і забрала ў сваю хаціну. Дзяўчына праклінае Марку, гаворачы, што лепш бы ён разарваўяе тады.
Марка кінуўся бегчы куды вочы глядзяць, зноў несучы з сабой страшны ўспамін.
Блукаючы без адпачынку, Марка натрапіў на сустрэчу ксяндза з сялянамі. Пачуў, як павучаў ксёндз, каб жылі між сабою ў згодзе і ніколі не думалі пра помсту,
Марка вырашыў не толькі не шкодзіць людзям, але на-ват старацца ім служыць і дапамагаць. Можа, тады і над ім Бог злітуецца.
Праз нейкі час ён набрыў на Алену, былую сваю каха-ную. Яна жала, а на мяжы спаў яе маленькі сын. Раптам з лесу выскачыў воўк і схапіў дзіця. Марка дагнаў ваўка, адабраў хлопчыка і прынёс да маці, якая ад гора знепры-томнела.
Пасля гэтага Марку ахінулі «нейкае прыемнае пачуццё і ціхамірнасць». Ён лёг пад дрэвам і заснуў. Вярнуўся ў сне ў сваю шчаслівую маладосць. Убачыў Ганку, дачку Арцё-ма, потым сустрэў Волата...
Прачнуўся Марка чалавекам, Спачатку баяўся крануц-ца з месца, каб не развеяліся салодкія мроі, не верыў, што жахлівае жыццё скончылася.
Кароткі змест апавядання «Плачка»:
Сляпы Францішак расказвае пра дзіўную кабету, якую бачылі ў розных мясцінах Беларусі. Кабета тая незвычай-на прыгожая. «Вопратка яе — белая, яе снег, на галаве -чорны ўбор, і чорная хустка накінута на плечы. Твар хбць і смуглы ад сонца і ветру, але гожы і паглядны, вочы жы-выя і заўсёды блішчаць на іх слёзы. Яна з'яўляецца най-часцей у пакінутых дамах, у пустых касцёлах і на руінах».
Каля Полацка ў пустую хату, пачуўшы у ёй журботны спеў, зайшоў «убогі сляпы, якога вёў маленькі хлопчык», прасіць міластыню. Пасярод хаты з'явілася кабета, кінула жменю сярэбраных манет сляпому ў шапку і знікла. На тых манетах з аднаго боку былі выявы каралёў, а з другога -Пагоня.
Бачылі, што жанчына плакала, седзячы на парозе пустой каплічкі каля Віцебска.
Рознае думалі людзі пра Плачку. Адны баяліся, што яна вяшчуе нейкае вялікае няшчасце, другія звязвалі з'яўлен-че жанчыны з закапаным скарбам,
У адной вёсцы жыў бедны стары, які шмат пабачыў све-ту. Ён гаварыўтакія словы: «Браты! Слёзы і нараканні гэ-
тай жанчыны абяцаюць вам не золата і срэбра, кабета пла-ча на парозе забытае вамі святыні. Вы думаеце толькі пра багацце, а вас чакаюць беднасць і пакуты».
М'аладыя пайшлі ноччу шукаць скарб натым месцы, дзе сядзела Плачка. Адкапалі толькі спарахнелыя дошкі ды ча-рапы. Там, дзе яны капалі, некалі былі могілкі, Ідучы ў вёс ку, убачылі Плачку, але яна ўмомант прапала. Засталося толькі вялікае асінавае гняздо. Моладзь вырашыла злосна пажартаваць над старым — укінуць праз акно ў хату гняз-до з восамі. Аднак перад старым рассыпалася золата. З'я-вілася Плачка і сказала: «Бяры палову гэтага золата сабе, а другую — раздай убогім. Бог дапамагае маім пакутным дзецям».
Пан М. у Інфлянтах загадаў аканому збіраць людзей і пачынаць капаць на замкавых руінах, дзе пасля захаду сон-ца залівалася слязьмі Плачка. Аканом паспрабаваў давесці што жанчына аплаквала смерць нейкіх нешчаслівых дзя-цей, а пра схаваныя скарбы не ўспамінала. Аднак пан не стаў слухаць. Адкапалі мураваны склеп, поўны шкілетаў у розных паставах. Косці рук і ног — у цяжкіх кайданах,
Кайданы, як памятку старажытнасці, пан забраў у ма-ёнтак, а косці людзі пахавалі на бліжэйшых могілках.
Шукалі захаваны скарб каля Полацка. Выкапалі шкілет, грудзі якога закрываў жалезны панцыр, а чэрап — жалез-ны чалом-шышак. Вырашылі шкілетпакінуць, адаспехі і меч забраць з сабой. Аднак пры святле маланкі ўзняўся над скар-башукальнікамі Волат у жалезным панцыры, трымаючы агнёвы меч. «Нікчэмныя людзі! Золату і срэбру прадалі вы свае душы, Думаючы адно пра багацце, вы зняважылі прах Героя...», — гнеўна сказаў Волат.
На Пачаноўскай гары са слёз Плачкі ўтварылася крыні-ца жывой вады, Падыходзяць людзі да крыніцы і бачаць побач з ёй сіраціну, але не пазнаюць у ёй Плачку. Некато-рыя ўвогуле нічога не заўважаюць. Як тлумачыць гхяпы Францішак, людзі шукаюць выгод, поўныя пыхі, яны не пазналі яе, хоць яна па ўсім краі з'яўляецца ў адным вобліку.
Кароткі змест апавядання «Сын Буры»:
Сляпы Францішак расказвае пра сваю сустрэчу з дзіўным пілігрымам, які называў сябе Сынам Буры.
У час буры гэты чалавек не хаваўся ад дажджу і ветру. Здавалася, што грымоты і маланкі не палохалі яго, а забаў-лялі. У гаворцы ён прызнаўся, што любіць слухаць шум вет-
ру, любіць глядзець на хвалі чорных хмар і на пажары перу-ноў». Імя сваё патлумачыў наступным чынам: .«Няма тут нічога дзіўнага. У багатым палацы, абкружаны мноствам лёкаяў і лісліўцаў, жыве Сын Шчасця. Ён ясны і халодны, як кавалак золата, з пагардай пазірае на сваіх падданых, якія мусяць, як пчолы, дзеля яго выгоды і ўцехі збіраць па лугах мёд. У хаце, пад саламянай страхою, жыве сын Цярпення. Гэты ўсім сэрцам прывязаўся да таго кутка зямлі, які корміць яго і апранае. Я — Сын бацькоў, гнаных Бураю і Неспакоем. Мой бацька не разарваў жалезных кайданоў, якія колькі год упіваліся ў яго рукі і ногі. Несканчоныя слё-зы і нараканні маці маёй, калі быў яшчэ ў яе ўлонні, паўп-лывалі на ўсю маю натуру...»
Плачка спаткала Сына Буры каля беднай хаціны яго баць-коў. Была яна ў сукенцы вясёлкавых барваў і з кветкамі на галаве. Яна паказала юнаку далёкі свет, над якім пад абло-камі кружаць арлы. Вырашыў ён пабачыць, што дзеецца на свеце, высока і далёка ляцець. 3 таго часу і блукае па зямлі.