Галоўная\Скарочаны змест\Раскіданае гняздо

Раскіданае гняздо

А с о б ы
Лявон Зяблік, пажылы гаспадар, кульгавы, гадоўпад 50. Марыля, яго жонка, нараклівая, замучаная Жыццём кабеціна, гадоў 48.
Сымон, 24 г.
Зоська, 18 г.
Данілка, 14 г.
Аленка, 8 г.
Юрка, 7 г.
Старац, гадоў пад 70.
Паніч, гадоў 23. Незнаёмы, гадоў 35. Двое дворных людзей.
Падзеі адбываюцца ў 1905 г. Першы акт у хаце Зяблікаў, астатнія - на.котлішчы гэтай хаты.
Кароткі змест:
Акт першы
З'ява I
(Час каля купалля. Поўдня. Хата Зябліка. Марыля - хво-рая: то сядзіць, то ляжыць на ложку. Данілка на зямлі скрып-ку майструе. Старац сядзіць на лаве).
Марыля скардзіцца Старцу на хваробу, на гаспадара, які, судзячыся з дваром, змарнаваў усю гаспадарку і нічога не дабіўся. Баіцца, каб чаго з мужам не здарылася, бо "учар-неў, асунуўся... як сам не свой".
З-'ява II-III
3 сякерай у руках з'яўляецца Сымон, заяўляе, што, "па-куль будзе хоць якая магчымасць, то не дадзімся жыўцом воўку ў зубы", што ў яго хопіць сілы і за бацьку, і за сябе, і за ўсю сям'ю пастаяць. Старац папярэджвае, што не заўсё-ды сіла на дабро ідзе. Сымон ідзе сустрэць бацьку, які пай-шоў да пана прасіць адкласці тэрмін высялення. Марыля гаворыць пра змены ў панскім двары з прыездам маладога Паніча, што ён адмовіўся здаваць зямлю ў арэнду.
З'ява IV
Зоська з кветкамі ў руках просіць Старца памаліцца за здароўе Паніча. Старац развітваецца з гаспадыняй і дзецьмі.
З'яваУ-VI
Зоська расказвае маці, як прыгожа на сенажаці і як яна сустрэла ля рэчкі маладога прыгожага Паніча. Марыля просіць дачку не думаць многа пра яго.
Зоська расказвае незвычайны сон. Бацька, маці, дзеці падняліся ў неба, па зорках, па млечнаму шляху трапілі ў дзівосную краіну. У ёй шмат кветак, спяваюць райскія птушкі... Марыля кажа, што гэта добры сон, што Бог на іх яшчэ не забыўся.
З'ява VІІ
Лявон пытаецца, як здароўе жонкі. Паведамляе, што "ся-гоння будуць высяляць, ужо фурманкі ў іх наладжаны". Марыля ў роспачы. Ніхто з суседзяў не хоча ўзяць сям'ю Зяблікаў да сябе. Лявон кажа, што Сымон, Зоська і Даніл-ка служыць пойдуць, а ён з Марыляй і меншымі дзецьмі -жабраваць.
Лявон. ...Ха-ха-ха! Зяблікі служыцьі жабраваць! Бацькі і дзяды жылі на гэтым куску зямелькі. Вечна думалі жыць. Чынш плацілі, талаку рабілі ў двор, як паншчыну якую; па-секу рабілі, будаваліся... Цяпер сын і ўнукі служыць і жаб-раваць... гаспадарскія сын і ўнукі.
Лявон успамінае, як з бацькам ставілі новую хату і баць-ка падарваўся, цягаючы бярвенне, а ён пакалечыў нагу. Успамінае, як садзіў сад, працаваў налолі. "Чалавек з зям-лёй зрастаецца, як гэта дрэва: ссячы дрэўца - засохне, ад-бяры ў чалавека зямлю - згіне".
З'яваVШ
Сымон паведамляе, што заворваюць гародніну і пшані-цу. Кліча бацьку бараніць плён сваёй працы, хапае з-пад лавы сякеру. Бацька не пускае, вырывае сякеру з рук. Зось-ка спрабуе супакоіць брата і бацьку. Лявон павучае сына, што "трэба праўды шукаць не тапаром, а розумам. Дзед твой не меў розуму, я не маю, але ты яго мей, каб з часам цябе і тваіх дзяцей не ганялі гэтак, як сягоння".
З'ява IX
Аленка і Юрка са слязьмі на вачах паведамляюць, што "нейкія людзі страху з нашае хаты здзіраюць". Зоська хоча ісці іх папрасіць, каб не рабілі гэтага. Бацька не пускае ("Годзе ўжо бацька твой спіны нагнуўся і парогаў паабі-ваў"). Потым гаворыць, як памешаны, як чалавек, які страціў арыентацыю, дзе ён і што вакол адбываецца. Хата пачынае трашчаць. Лявон загадвае не пакідаць яе, пакуль ён не вернецца.
З'яваХ-XI
Данілка заўважае, што тата сёння як не ў сваім розуме. Сымон прызнае, што добра зрабілі, адабраўшы ў яго сяке-ру, а то забіў бы каго. Зоська просіць брата не рабіць гэта-га, бо хто дагледзіць меншых. Зяблікі збіраюцца выйсці з хаты.
З'ява XII
Дворныя людзі паведамляюць, што гаспадар павесіўся.
Мінула два тыдні.
Акт другі
З'ява I
Данілка прыбівае абразок да дрэва. Марыля звяртаецца да Бога з просьбай не пакінуць яе, удаву, даць сілы выха-ваць дзяцей. Тлумачыць Данілку, чамудоўга не хавалі баць-ку (вялося следства). Данілка абяцае, што, як вырасце вялікі, пойдзе са сваёй скрыпачкай шукаць старонку, дзе плывуць крыніцы з жывой вадой.
З'ява II
Сымон прыходзіць пасля пахавання бацькі. Лявона, як самагубцу, не дазволілі хаваць на могілках. На матчыны словы, што бацька грэшны і мусіць пакутаваць, Сымон га-ворыць: "Гэта вечная пакута толькі чалавека на звера пе-рарабляе... Я сам сябе не пазнаю. Калі кідаўсягоння на баць-каў труп зямлю, то мне здавалася, што ...засыпаю самога сябе, сваё шчасце, свае леты маладыя, засыпаю бога, лю-дзей, цэлы свет..." Марыля хоча супакоіць сына, пераводзіць размову на становішча сям'і. Сымое не дазваляе ісці ў двор на паклон ("...Не пайду туды і вы ўсе не пойдзеце... Над баць-кавай магілай зарок сабе даўжывым не сысці з гэтага месца, з гэтага нашага разграбленага гнязда"), Сымон гаворыць маці, што Зоська бегае ў двор да Паніча.
З'ява III
Зоська тлумачыць, дзе яна была. Дастае з-пад фартушка сала і хлеб, што нібыта дала на памінкі цётка. Сымон не верыць сястры, папракае, што яна забылася на бацькаў на-каз "не прыніжацца перад дужым дачаснікам".
З'ява IV-V
Данілка вядзе малых шукаць новую дошчачку для скрыпкі. Марыля ўспамінае, як карміла сваім малаком Па-ніча, і дапытваецца Ў Зоські, ці праўду казаў Сымон. Зось-ка просіць не мучыць яе, не пытацца, бо штосьці страшнае, дзіўнае творыцца вакол яе і з ёй, чаго яна не можа зразу-мець. Пасля гаворыць маці, што з Панічом была не яна, а яе цень. Марыля патрабуе прысягі перад абразом. Зоська баіцца.
З'яваУІ
Прыходзіць Паніч, пытаецца, што думае Сымон. Гаво-рыць, што з-за яго і бацькавай упартасці давялося разбу-рыць хату. Ён можа даць сям'і ў двары службу і хату. Ма-рыля просіць Паніча не зводзіць дачку, той адказвае, што ўжо позна.
З'ява VII
Уваходзіць Сымон, пакручваючы ў руках сякеру. Паніч пагражае, што варта яму кіўнуць пальцам, як Сымон заз-воніць ланцугамі. Сымон гаворыць, што гэтага не здарыц-ца да таго часу, пакуль Панічу не абрыдне яго сястра, і што ён чакае справядлівага суда.
З'ява УІІІ-ІХ
Данілка гіросіць у Паніча жыл на струны і конскага хва-ста на смык. Нагадвае Сымону, што бацькава магіла без крыжа, варта ў Паніча папрасіць лесу.
Раззлаваны ўпартасцю Сымона Паніч пакідае Зяблікаў. Зоська хоча бегчы за ім. Сымон, пагражаючы сякерай, не пускае яе.
Акт трэці
З'ява I-II
Марыля шые торбы, Зоська, убачыўшы яе затакой пра-цай, гаворыць, што маці ім, жывым яшчэ, нібыта смярот-ныя сарочкі шые. Маці наракае на Сымона і Зосю, што яны "пропасць сабе капаюць": адзін сваёй "дзікай заўзятасцю", другая "сваёй шалёнай прыхільнасцю". Зоська просіць не чапаць Паніча, бо ён ні ў чым не вінаваты.
З'ява III
Сымон і Данілка прыносяць дрэва на крыж.
Марыля гаворыць, што Паніч зноў прапаноўваў ісці на службу ў двор. Сымон стаіць на сваім. Заяўляе, што маці і сястра становяцца ўпапярок яго дарогі. Зоська адказвае на гэта: "Хто ведае -- можа ты горай сваёй гордасцю топчаш тое, што сею я сваім сэрцам дзявочым?"
Сымон і Марыля поначы нясуць на магілу крыж.
З'ява IV
Данілка гаворыць Зосьцы, што Паніч пасля суда "едзе кудысь за мора жаніцца". Але потым шкадуе сястру, кажа, што наманіў. Вядзе малых спаць.
З'ява V-VI
Зоська збіраецца ісці да Паніча. З'яўляецца Незнаёмы і гаворыць ёй, што "склікаецца сход вялікі, і ўсе браты і сёс-тры павінны на гэты сход з'явіцца... жыццё мільёнаў будзе важыцца". З'ява VII
Зоська думае над сустрэчай з Незнаёмым. Потым збіра-ецца ісці да Паніча, але той прыходзіць сам.
Акт чацверты
Позняя восень. Сцюдзёна.
З'ява І-II
Марыля з малымі дзецьмі распальвае вогнішча. Данілка вяртаецца з двара, дзе яму далі патрэбных рэчаў для скрыпкі.
З'ява III
Сымон пануры вяртаецца з суда. Суд ён прайграў. Сведкі былі падкуплены панам. Марыля просіць сына скарыцца, "выкінуць гордасць з сэрца". Сымон не згаджаецца.
З'ява IV
Прыходзіць Незнаёмы, кліча Сымона на сход, на якім будуць "смока выганяць". Сымон адмаўляецца, хоць яго і цягне туды, бо павінен "рукамі і зубамі трымацца гэтай спадчыны бацькавай". Марыля таксама не пускае сына. Незнаёмы са словамі "Час, Сымоне, час!.. Агляніся, Сымо-не!.. Успомні матку, сястру сваю ўспомні... і тую вяроўку, на якой бацька твой павесіўся!" хутка выходзіць.
З'ява V-VI
Сымон хоча ісці ўслед за Незнаёмым, маці не пускае. Ён пытае, дзе Зоська. Маці кажа няпраўду. Сымон хапае ў Данілкі скрыпку і хоча пашчапаць яе, бо той не гаворыць, дзе сястра. Данілка закрывае скрыпку сваёй галавой.
Двое дворных людзей уводзяць Зоську з завязанымі на-зад рукамі. Паведамляюць, што Зоська хацела каля палаца павесіцца.
Акт пяты
З'ява I
Данілка грае на скрыпцы сумную мелодыю. Угаворваё маці ісці з торбамі ў свет. Тая не ведае, што рабіць з Сымо-нам і Зосяй.
З'яваІІ
Старац слухае сумную гісторыю сям'і Зяблікаў. Мары-ля пытаецца. ці чуў ён што пра сход, якога цяпер шукае Сымон, той адказвае няпэўна. Старац раіць гаспадыні ісці адсюль ("Час, птушка-маці, знімацца з гэтага раскіданага гнязда, каб іншых тваіх дзетак убараніць ад благіх ястра-баў, ад якіх сілачкі ты не мела ўбараніць свайго Сымонкі і Зоські!").
З'яваІП
Старац палохаецца выгляду Зоські і яе слоў. Зоська, як вар'ятка.
Бачны водбліскі пажару. Усім страшна. Зоська абдымае дрэва, быццам свайго "каралевіча ненагляднага". Старац збіраецца адыходзіць. Данілка просіцца ісці з ім разам. Ра-шаецца ісці і Марыля з дзецьмі. Хоча адзець жабрачую тор-бу на Зоську. Зоська гнеўна скідае торбу. Застаецца на кот-лішчы адна.
З'ява IV-V
Прыходзіць з паходняй у руках Сымон, бачыць, што маці і дзяцей няма. Кліча Зоську з сабой. Зоська пазнае брата, пытаецца, куды і па што ісці. Сымон, паказваючы галавеш-кай у процілеглы ад пажару бок, гаворыць: "На вялікі сход! Па Бацькаўшчыну!!!" Бярэ яе за руку і абое ў цемнаце зніка-юць.

Адваротная сувязь
Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100

 

Hosted by uCoz