Курган
Кароткі зм ест:
У пачатку твора апісваецца старажытны курган. 3 ім звязана наступнае паданне. Шмат гадоў назад "на гары на крутой" стаяў "белы хо-рам", у якім жыўкнязь "недаступны і грозны". Ён "спуску і ласкі не знаў непакорам". Аднойчы была ў князя вялікая бяседа. На вяселле кня-зевай дачкі з'ехалася шмат знатных гасцей. На трэці дзень "князь прыдумаў адну для дружыны пацеху-забаву", зага-даў паклікаць старога гусляра.
Пасадзілі гусляра "на ганку, між клёнаў і ліп". Невыдумная світка - убор на плячах, Барада, як снег белы - такая, Незвычайны агонь у задумных вачах, На каленях ляглі гуслі - баі. Князь загадвае гусляру іграць:
- Запяеш па душы, дасі ўцехі гасцям -Поўны гуслі насыплю дукатаў;. Не пад мысль песня будзе каму-небудзь нам -Канапляную возьмеш заплату. Заіскрыліся вочы гусляра і заплакалі пад яго рукамі "струны жывыя". Гусляр гаворыць, які ні моцны князь, а дум ланцугамі не скуе. Ен нагадвае князю, колькі людзей стогнуць і плачуць вакол яго харомаў і ў лёхах пад імі. На золаце князя блішчыць чалавечая кроў, а брыльянты -"цёртая сталь ад кайданаў".
Князь нейкі час маўчаў, думаючы, як пакараць гусляра. Загадаў: - Узяці старца і гуслі жыўцом у зямлю! Знае хай, хто тут пан: я - ці неба! Закапалі старога гусляра. "Не часалі дамоўкі яму сталя-ры, не заплакалі бліжнія вочы". А хорам князя "гудзеў, не маўчаў, шалы, музыка ўтакт рагаталі".
На тым месцы, дзе быў закапаны гусляр, вырас дуб. Людзі кажуць, што раз у год выходзіць з кургана з гуслямі дзед I ўсё нешта пяе, што жывым не паняць, I на месяц глядзіць, як сам, белы. Калі б хто зразумеўтую песню, то не зазнаў бы гора ніколі