Галоўная\Скарочаны змест\Песня пра зубра
Песня пра зубра

Кароткі змест:
На пачатку паэмы М. Гусоўскі расказвае, калі і з якой нагоды ён ўзяўся за пяро, каб "сказ... праволата-зверапес-няй зрабіць". Просіць "твор справядлівасудзіць", болепей валодае лукам, чым пяром.
У адпаведнасці .з поўнай. назвай паэмы - "Песня пра выгляд, лютасць зубра і паляванне на яго" М. Гусоўскі па-казвае жыхара "дрымучых лясоў на земляхлітоўскіх". Пры апісанні выгляду аўтар аспрэчвае недакладныя звесткі пра гэту жывёлу, што прыжыліся ў літаратуры з часоў антыч-насці.
М. Гусоўскі прыгадвае свой удзелу паляваннях, што ад-бываліся калісьці на радзіме. Там ён добра вывучыў нораў і паводзіны зубра, назіраў за жыццём зубрынага статку.
Радзіма паэта - багатая: "Многа ўсялякіх жывёл блукае і ў лесе, і ў полі...". Аўтара цешыць, што звер у яго краі - "ратнікам смелым раўня", можа спаборнічаць з чалавекам! у сіле, смеласці, спрыце. Аднак паляваннем яго суайчыннікі займаюцца рэдка, бо вымушаны бараніць сваю зямлю ад во-рагаў. Войны спусташаюць радзіму, нішчацьяе багацці, ня-суць смерць і пакуты народу. "Мушу пра войны пісаць, -зазначае М. Гусоўскі. - Маўчанне было б тут ганебным, Бедства людзей вымагло словы і слёзы мае".
Аўтар звяртаецца са словамі ўхвалы да караля-сучасні-ка Сігізмунда (Жыгімонта), адзначае яго паляўнічае ўмель-ства. Шырока паказваецца князь Вітаўт, пры якім Вялікае княства Літоўскае было моцным і незалежным. Часы Вітаў-та паўстаюць у паэме як гераічныя, дзе кожны чалавек мог сцвердзіць сваю годнасць, паважаўся за смеласць, муж-насць, талент. Пісьменнік паказвае спаборніцтвы воінаў-паляўнічых па стральбе з лука, кіданні коп'яў у зубра, бо "ўсюды і як толькі мог Вітаўт кагорты вучыў".
У творы падрабязна і дэталёва апісана паляванне на зуб-ра. Спачатку звера скіроўваюць у загон, адасабляючы ад статку, потым цэляць у яго з лукаў, каб раззлаваць і пры-мусіць бегчы.
Грозны і страшны цяпер гэты лясны велікан. Гневам напяты ўвесь, шыбуе праз пні і калоды, Прагнучы, як наталіць яраець крывёю ахвяр.
Пачынаецца поўнае драматызму адзінаборства людзей і магутнай жывёлы. Зубр умее за сябе пастаяць. Акрываў-лены, раз'юшаны, ён "рушыць усё на шляху, быццам лаві-на з гары". Нават знясілены гонам звер нясе смяртэльную небяспеку. Трэба мець адметны спрыт і немалую муж-насць, каб "пушчаўжыхар, наймагутнейшы звер, перамо-жаны ўкленчыў".
Думка аўтара зноў скіроўваецца да праблем чалавечага існавання. Ен са скрухай гаворыць, што слабее ад несупын-ных войнаў, людской нязгоды "Хрыстовая светлая вера". Асуджае моцных свету гэтага, якія не думаюць пра спакой і мір.
Апошнія старонкі твора - малітва да Дзевы Марыі. М. Гусоўскі просіць Маці Божую, абаронцу слабых і скрыўджаных, каб ворагі "не цягнулі ў ярмо бездапамож-'ны народ", каб князі, каралі зразумелі ўласнае здрадніцтва, каб мір запанаваў на зямлі.

Адваротная сувязь
Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100

 

Hosted by uCoz