Галоўная\Скарочаны змест\Гапон

Гапон

Кароткі змест:
Песня 1
У карчме весяліцца вясковы люд, п'юць гарэлку, танцу-юць, спяваюць. З'яўляюцца войт з аканомам, вяселле спы-нілася, усіх апанаваў страх. Не спалохаўся толькі Гапон. Ён закрычаў, каб маладыя ўцякалі з хаты, бо ходзяць чуткі, "што некрутаў будуць браць". Хоць Гапон адчайна су-праціўляўся, "яго, беднага, звязалі дый у калодкі скавалі".
Песня 2
У вялікім сяле стаялі хаціны дзвюх удоў, Усцінні і Гры-піны. У першай з іх быў сын Гапон, "горды, смелы, зух дзя-ціна", прыгожы і нават пісьменны. У другой - дачка Каця-рына. I маткі, і дзеці думалі пра вяселле, ды ўмяшаўся аканом. Ён пачаў заляцацца да дзяўчыны, тая ж прыгразі-ла, што паскардзіцца Гапону.
Аканому даклаў карчмар, што Гапон збіраецца ажаніц-ца з Кацярынай. Ён страшэнна раззлаваўся. Калі войт пры-вёў хлопца, то кінуўся да яго з кулакамі, каб не вольнічаў, "без двара ў сваты слаць". Гапон абразы не стрымаў і пан аканом вымушаны быў ратавацца ўцёкамі.
Помсцячы, ён абылгаў Гапона перад пані і хлапца аддалі ў салдаты. Кацярыну "зазваў у двор", паставіўшы за мэту дабіцца ўзаемнасці. Дзяўчына не бачыць выйсця, плача і просіць Бога, "штоб акончыў цяжкі мукі".
Выпадкова пачула галашэнні сіраты пані. Пачала пытац-ца, хто яе-так пакрыўдзіў, і даведаўшыся праўду, прагнала аканома, а Кацярыну ўзяла "пакаёвай дзяўчынай"."Пані яе палюбіла, чытаць, пісаць навучыла".
Песня 3
Пайшоў пяты год, "Гапон на вайне як служыць, Кацяры-на па ім тужыць".
У горадзе Магілёве ідзе набор у войска. Поруч з "ясным маршалкам", строгім панам з крыжамі (узнагародамі. - Т. Г.) на грудзях, "пузатым, быццам, мядзведзь, такім касма-тым", доктарам і тоненькім, хітрым пракурорам сядзіць малады прыгожы афіцэр, Першым перад камісіяй апынуўся былы аканом, які к гэтаму часу стаў аднадворным (набыў уласную гаспадар-ку). Доктар, агледзеўшы аканома, знайшоў ганьбу ("Відна, з сабой яны зналісь, пярвей, відна, пастаралісь", - адзна-чаецца ўтворы). Аканом усяляк жаліцца на сваё здароўе.
Малады афіцэр кінуўся да аканома. Загадаў здаць яго ў саддаты, адправіўшы спачатку ў лазарэт і праверыўшы яго хваробу. Перапалоханы аканом у афіцэры пазнаў Гапона.
Песня 4
Кацярына ў пакоях пані знешне вельмі змянілася -"панску гаворку сумела і сукеначку надзела". Але яна не здрадзіла вясковаму жыццю, тужыць па ім, як і па каханаму. Аднойчы вечарам у двор з'явіўся афіцэр. Ён кінуўся пані ў ногі з просьбай злучыць яго з каханай дзяўчынай. Каця-рына, пазнаўшы Гапона, таксама прыпала да ног сваёй заступніцы.
Гапон, хоць "чыноўдажыўся", вырашыў "простым звы-чаем, мужыцкім абычаем" гуляць вяселле. Ён пасылае сва-тоў да Агрыпіны. Пасля сватання (запоін), жаніх едзе да хаты нявесты, потым, разам з Кацярынкай - да пані, зап-расіць на вяселле. Пані Прыгожы пасаг дала, Радасну слёзку ўраніла, Маладым благаславіла, Сама к вянцу павяла.

Адваротная сувязь

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100
Hosted by uCoz