Галоўная\Скарочаны змест\Пошукі будучыні

Пошукі будучыні
Кароткі змест:
Першая частка. Украдзенае маленства
«Тыя гады прымусілі нас змалку дзён прывучвацца да плуга і касы, да пілы і сякеры, да гэбля і долата, да молата і кавадла. Гэтае начынне і прыладдзе, па якім яшчэ нядаўна хадзілі бацькавы рукі, было яшчэ і цяжкое і вялікае кожна-му з нас...» — зазначае на пачатку рамана аўтар. Волечка Нявада вяртаецца з канём з поля. Ад бацькі з фронту ўжо больш за паўгода няма пісем. Дзяўчынка сама ўзарала поле. Каля вёскі яна сустрэла фурманку, на якой стаяла зачыненая труна, а побач сядзеў «увесь сціснуты, скамечаны палонны». Гаспадар фурманкі хлопец-падлетак пахаваў на могілках свайго бацьку, які не вытрымаў дарог бежанства. Хлопчык-падлетак, палонны немец і салдат-канваір спы-ніліся на ноч у хаце Волечкі. Да хворага немца прыводзяць фельчара, дзяўчынка поіць яго малаком. Фельчар раіць хлопцу заставацца ў Сумлічах: «Жыві ў гэтай хаце і пама-гай гэтай малой жыць на свеце. Вам жа цяпер абаім важна, каб абы дзень перабыць. У яе вернецца бацька, і жыццё пач-нецца, а ты — скончыцца вайна, і вернешся на сваю Вілейш-чыну». Пакідаючы хату Волечкі Нявады, палонны немец запісаў адрас вёскі і, узрушаны тым, што перамогхваробу, застаўся жыць, аддаў малой гаспадыні залатыя гадзіннік, пярсцёнкі, крыжык. Ён іх хацеў завезці сыну Густаву, каб той з аран-датара стаў гаспадаром. Волечка і Кастусь Лукашэвіч, як брат з сястрой, жывуць у адной хаце, вядуць гаспадарку, падзяліўшы па прыкладу дарослых паміж сабой абавязкі. Кастусь прадаў старога Волеччынага каня, пакінуўшы свайго. Пілуючы ў лесе дровы, Волечка застудзілася. Хлопец прывозіць фельчара, які колькі часу назад лячыў палоннага немца. Фельчар пытаецца, куды Волечка падзела золата, раіць яго прыхаваць, бо пакінутыя немцам рэчы ляжаць у шуфлядзе сярод рознай непатрэбшчыны. Ён пераказвае змест пісем старога немца да сына. У першым, адчуваючы што памірае, палонны развітваўся з сынам і з іншымі чле намі сям'і. У другім пісаў пра радасць жыць: «Усе людзі нг зямлі добрыя і мілыя. Каб вы толькі ведалі, як аба мне дбал і пра мяне клапаціліся тыя чужыя людзі, у хаце якіх я ля-жаў!.. Гэта ўжо не чужыя мнелюдзі, яны выратавалі мяне,: калі я ўстаў на ногі і ўбачыў, што жыву і ўжо здаровы... я не вытрымаў і... Густаў, маё сэрца баліць аб табе, што ты аста-нешся арандатарам... Я аддаў той дзяўчынцы тое, што былс тваё... Што ж, гэта адзіны раз у жыцці ў мяне так ірванулася душа і павяла мяне на гэты ўчынак...» Разглядаючы пакіну-тыя немцам залатыя рэчы, фельчар заўважыў на гадзінніку надпіс «граф Паліводскі». Восень змяняла зіма, зіму вясна, Волечка і Кастусь ста-лелі. «Надыходзіла новая пара ў іхнім жыцці. Яны не спя-шаліся ёй насустрач. Яно само ўсё ішлося, а яны мелі ра-дасць ад свае кожнадзённасці... Абое яны стаялі моўчкі каля свае хаты і як бы слухалі цішыню. Калі яго рука злавіла яе плячо, яна хіснуласядаяго, як бы цвёрдаведаючы, шт овыз-начанага не пераступіш і што ёй не можна быць далёка ад .яго. I абодвум ім жыццё стала вялікім шчасцем».
II
У канцы 1920 года вяртаецца на радзіму Нявада, які быў у нямецкім палоне. Падарозе ён спыняецца ў карчме, раз-маўляе са знаёмым з даваеннага часу яе гаспадаром. На сцяне карчмы прачытаў надпіс: «Памажы мне, Божа, знайсці дзверы ў маю будучыню. Граф Паліводскі». Карч-мар расказвае гісторыю графа, якому не пашанцавала. На вайне ён быў паранены і зваліўся з каня. Акрываўленага Паліводскага падабраў селянін. Граф пражыў у яго больш года. Калі збавіцель урэшце сказаў, што трэба Паліводска-му шукацьякую працу, той яго абразіў, назваўшы хамам, і схапіўся за рэвальвер. Селянін выгнаў графа качаргой з хаты. Граф пайшоў служыць у польскае войска. Гэтую гісторыю, а таксама тое, шо яго абакралі, карчмар чуў ад самога Паліводскага. Нявада вярнуўся дамоў, ледзь пазнаў у сталай жанчыне, што выйшла на ганак, тую Волечку, з якой ён развітаўся, іду-чы на вайну. Бацька шчаслівы, што дачка засталася жывой. Але Волечка вырасла без яго, «хтосьці злы адабраў ад яго яе маленства». Перабіраючы рэчы ў куфры, Нявада убачыў золата. Во-лечка тлумачыць, як трапілі да яе гадзіннікі, пярсцёнкі, кры-жык. Нявада дапамагае зяцю будаваць новы дом. У яго на-раджаецца ўнучка.
III
У мясцовасці далёкай ад Сумліч з'явіўся незнаёмы ніко-му чалавек, які «шукаў не зямлі і не хлеба, а толькі цішыні... Так, як ніхто, ён пільнаваўся свайго гнязда, якое стала, хоць і марудна, складаў, саломіна за саломінай». У мясцовай ула-ды ён прасіў надзел на чатыры душы і вымушаны быў рас-казаць пра сваё жыццё. Нарадзіўся ён на Дзісненшчыне. Першая сусветная вайна яго з бацькам і сёстрамі выгнала з дому. Дарога на усход была адрэзана. Пахаваўшы бацьку і сястру, Ракуцька з другой сястрой вярнуўся на радзіму, але хата і амаль уся вёска аказалася спаленай. Блукаючы па наваколлю, брат і сястра натрапілі на пакінутую ацалелую хату і сталі ў ёй жыць. Праз нейкі час Ракуцька знайшоў параненага графа, дапамог яму вярнуцца да жыцця, але ўдзячнасці ад яго не дачакаўся. Уцякаючы ад свайго збаві-целя, граф ускочыў на худую Ракуцькаву кабылу. Пасля рэвалюцыі Сымон узяў панскай зямлі і з панскага лесу паставіў побач са старой новую хату. 3 бежанства вярнулася гаспадыня старой хаты. Яе муж загінуў на вайне, дзеці памерлі. «Маладая і адзінокая жан-чына неўзабаве перайшла ў новую хату нязнанага раней маладога суседа, які, здавалася, бесперапынна піў вялікую асалодудаводзіць да дасканаласці сваю новую дамоўку». У Ракуцькі нарадзіліся сын і дачка. Калі Заходняя Беларусь адышла да Польшчы, да Сымо-на з'явіўся граф Паліводскі «ва ўсім бляску афіцэра поль-скага войска». Ён абяцае не спаганяць за панскую зямлю і хату з панскага лесу, калі Ракуцька аддасць тое, што за-браў у яго. Селянін гаворыць, што замест падзякі за выра-таванне граф украў калісьці ў яго кабылу, а цяпер робіць злодзеем. Сымон Ракуцька прымае рашэнне ўцякаць у савецкую Беларусь. Цёмнай бяззорнай ноччу ён з дзецьмі і жонкай спрабуе перайсці граніцу. Раптам пачулася страляніна. Жонка з дзецьмі першымі рушылі назад. Сымон на нейкі час затрымаўся і быў арыштаваны савецкім пагранічнікам. Вярнуўся Ракуцька ў тыя мясціны, дзе засталася жонка з дзецьмі, толькі ў 1939 годзе. Дайшоўшы да знаёмага кутка, ён ўбачыў дарагі яго сэрцу камень і маладую жанчыну, што сядзела на ім. Але гэта была не яго жонка, а яго дачка. Сус-трэча і думка, «што мінулае не варочаецца», настолькі яго ўразілі, што ён не адкрыўся дачцы. Вярнуўшыся ў свой дом, трэці за яго жыццё, Ракуцька ўбачыў у двары жанчыну. Ён пазнаў яе з першага позірку. «Гэта яна! Такая! Без яго такая стала!.. I ён зыначыўся без яе. Ужо і старасць не вельмі далёка стаіць за плячыма. I ў яе таксама. Нехта злы і бязлітасны ўкраў у яго яе маладосць, і яе самую ўкраў. I яго маладосць украў... Злы ён і жорсткі, гэты страшны злодзей. I ніякая кара нідзе і ніколі не спасц-ігне яго...» Новую бацькавухатуадшукаўТамаш. Убачыўшы перад сабой дарослага сына, стары Ракуцька зайшоўся ад новага болю: «Няма хлопчыка Тамаша, ёсць салдат чужой арміі, і хіба вядома, якаяўягодуша? Бацька ж не мог сеяць добрае насенне ў гэтай душы. Тамашова маленства ўкралі ад бацькі: жалезная нага таго страшнага злодзея зноў душыла Сымо-на Ракуцьку...»
Другая частка. Вялікае скрыжаванне
I
«Вялікі шлях з усходу на захад праходзіць каля мястэчка Сумліч, але не праз іх... а крыху зводдалеку. Гэты шлях -старая Маскоўска-Варшаўская шаша». На скрыжаванні дарог расла вялікая старая таполя, дзя-куючы якой на сенажацях і палях сумлічан кожны год вы-растала безліч дрэўцаў. Нявада аднойчы перасадзіў з сена-жаці некалькі большых дубчыкаў бліжэй да вялікага дрэва. Праз колькі дзён убачыў іх стаптанымі «нечымі ботамі з шырокімі абцасамі». На скрыжаванні пад дрэвам Нявада сустрэў маладую дзяўчыну. Яна ішла да бацькі. 3 гісторыі незнаёмкі Нявада даведаўся, што і ў бацькі гэтай дзяўчыны ўкралі маленства дачкі. Дзяўчына, яна назвалася Лізаветай, хоча ведаць, каго ёй ненавідзець за ўкрадзенае маленства. Нявада і Лізавета заўважылі спячага ў кустах мужчыну. Паводзіць ён сябе незразумела і Няваду апаноўвае вялікая трывога: «Можа зноў тут блізка ходзіць той вялікі злодзей, што ўкраў у яго Волеччына маленства». Незнаёмы хлопец заяўляе старому: «Ведаю! Уцябе ўкралі маленства твае дачкі. А ў мяне ўкралі самога мяне. Так што ідзі сабе ў свой бок, а я ў свой». Застаўшыся на скрыжаванні, незнаёмец пачуў пра па-чатак вайны. Вестка яго ўзрадавала і абнадзеіла. На шашы пачаўся вялікі рух. Наляцелі нямецкія самалёты і пачалі бамбіць. Нявада збірае на фурманку ацалелых пад аблом-камі дзяцей, калі малады чалавек з радасцю паведаміў, што немцы ўжо занялі Мінск, Бабруйск і Чырвоная Армія раз-біта. Нявада з усяго размаху апусціў на галаву чалавека, «які так добра ўсё ведаў і так складна гаварыў», прэнт. 3-пад абломкаў і чалавечых трупаў выбіраецца Лізавета. Малады чалавек, прыйшоўшы ў сябе пасля ўдару па га-лаве, сустракае немцаў, пытаецца пра графа Паліводскага і просіць есці. Нямецкі афіцэр у адказ паціснуў плячыма і кінуў з машыны ў дарожны пясок пачак галетаў. Бомбы не зачапілі Сумлічы. Прыстроіўшы дзяцей, Нява-да вярнуўся ў вёску, але дома нікога не было. Ноччу ў хату прыйшла Волька і расказала бацьку, што здарылася ў яго адсутнасць. Мабілізаваныя мужчыны не знайшлі ніякага начальства і вярталіся назад. Забралі ў афіцэра, які ўцякаў з фронту, кулямёт. Зброю пакінулі ў хаце Кастуся Лу'ка-шэвіча, пра што хтосьці данёс чужынцам. Тыя палічылі, што Лукашэвіч — камандзір нейкага атрада, забралі кулямёт і гаспадара хаты. Лукашэвічу ўдалося па дарозе ўцячы. Нем-цы аб'явілі, што калі Кастусь Лукашэвіч сам не явіцца да іх, то мястэчка будзе спалена, а кожны дзесяты яго жыхар рас-страляны. Кастусь прыйшоў дамоў ноччу, а раніцай усіх местач-коўцаў сагналі разам, запатрабавалі выдаць камуністаў. Адзін вясковы палахлівец назваў Лукашэвіча, але яму і на гэты раз пашчасціла ўцячы. У хату прыходзіць Кастусь і, паведаміўшы, дзе яго мож-на знайсці, ідзе назадулес. Раніцай на ўмоўленае месца выпраўляецца Нявада. Просіць зяця, каб той дзе-небудзь схаваўся і прыціх, бо пе-рад ім «жалезны звер». Просіць зрабіць гэта дзеля Лізы, унучкі. Кастусь адмаўляецца, хоць вельмі любіць дачку. Калі Нявада вярнуўся ў Сумлічы, усюды гаспадарылі па-ліцаі. У хаце Волькі і Лізы не было. Стары з размовы паліца-яў даведаўся, што з немцамі з'явіўся граф Паліводскі і стаў начальнікам воласці. У старой хаце ён убачыў сумную дачку. Яна паведаміла, што Лізу разам з іншымі маладымі дзяўчатамі і хлопцамі немцы павезлі кудысьці на машынах. Праз некалькі дзён стала вядома, што атрад Кастуся адбіў дзве машыны з моладдзю, але Ліза трапіла ўлагер. Врлька ідзе ў атрад да мужа, а Нявада — ратаваць унуч-ку. Ён верыць, «што чалавек не вытрымае, каб вечна быць зверам. Вырві ты з чалавека сэрца і ўстаў на яго месца звя-рынае, дык у чалавечых грудзях і звярынае сэрца стане ча-лавечым».
II
На ўскрайку лесу Ракуцька сустрэў незнаёмага маладо-га чалавека, адзенне якога ператварылася ўлахманы. Праз нейкі час прыходзіць Тамаш, расказвае бацьку пра лагер, куды немцы сагналі некалькі тысяч чалавек. Ракуць-ка паведамляе сыну пра дзейнасць атрада Лукашэвіча і пра тое, што ўлагеры знаходзіцца дачка камандзіра Ліза. У ла-геры апынулася і жонка Сымона Ракуцькі. Незнаёмец чуў размову бацькі з сынам. Ён спавядаецца незнаёмым людзям. Імя яго Люцыян Акаловіч. Бацька Лю-цыяна страціў у час рэвалюцыі фальварак пад Клецкам, спадзяваўся з дапамогай Польшчы вярнуць яго. Са слова «Беларусь» Акаловічы смяяліся, упэўненыя, што ёсць толькі Польшча, якая хутка пра сябе заявіць. Малады Акаловіч вырас з марай пра свой фальварак. Граф Паліводскі завер-«баваў Люцыяна служыць немцам. Бацька блаславіў сына, бачачы ў Германіі тую сілу, якая зможа расправіцца з баль-шавікамі. Перад пачаткам вайны з Савецкім Саюзам Люцыян апы-нуўся натэрыторыі Беларусі. Радасцю напоўнілася яго сэр-ца, калі пачуў, што немцы наступаюць. За гэтую радасць нейкі чалавек стукнуў Акаловіча па галаве. Сустрэўшы выпадкова знаёмую жанчыну, ён даведаўся, што маці немцы жывую спалілі ў хаце, а бацьку павесілі. Акаловіч хоча адпомсціць Паліводскаму, ён ведае, што той стаў начальнікам, ведае, дзе яго шукаць. Тамаш развітваецца з бацькам. Калі Сымон Ракуцька задрамаў, Люцыян уцёк. У Баранавічы ранішнім цягніком прыехала пажылая пара. Іх сустрэў малады жыццярадасны чалавек у вайско-вай форме. Машыны павезлі старых і маладога немца да-лей. На Вялікім скрыжаванні быў зроблены прыпынак. Ста-ры немец доўга з трывогай утлядаўся ў дрэва, яму здалося, што гэтую таполю ён калісьці ўжо бачыў. Прыгадаў мінулую вайну і свой палон. Гертруда, старая немка, баіцца гэ-тай зямлі. Сын супакойвае маці, што хутка на заваяванай тэрыторыі будзе ціха і бяспечна, бо «тут жывуць не людзі, а казюлі з нявольніцкай псіхалогіяй. Яны створаны, каб быць слугамі». Густаў-малодшы папракае старэйшага, што той калісьці «страціў сваю нямецкасць» і аддаў тубыльцам зда-бытае на вайне золата. Сымон Ракуцька прыводзіць у лес шмат людзей на чале з Лукашэвічам. Ён расказвае, як трапіла да немцаў жонка. Пра дачку Лізавету Ракуцька нічога не ведае.
III
Густаў і Гертруда пасяліліся ў былым маёнтку нейкага тутэйшага пана. Маёнтак знаходзіцца недалёка ад лагера. Сын, выбіраючы для бацькоў месца жыхарства, падумаў і пра дадатковую ахову, і пра рабочую сілу. Ліза Лукашэвіч трэці тыдзень ляжыць каля лагернага слупа хворая, «бяздум'е было яе ратункам, і ішло яно ад вя-лікай слабасці яе цела». Нейкім днём над спакутаванай дзяў-чынкай нахілілася Ракуцькава жонка. Ліза сказала ёй «мама!». Гэтае магічнае слова скалануладушу і дзяўчынцы, і старой жанчыне. Нявада дайшоў да маёнтка, дзе жыў граф Паліводскі. Перадаў праз жанчыну-служанку, што «прынёс тое, чаго шукаюць праз усё жыццё». Графу Нявада расказвае, як трапілі да яго залатыя рэчы і просіць выбавіць з лагера за вернутае золатаўнучку: «Ратуйце яе і мяне цераз гэта... Ча-лавек жа нават і акамянелы, не бывае без сэрца. Я так пра-шу... Нявіннае дзіця...» Паліводскі амярцвела глядзеў на каш-тоўнасці. Урэшце пачаў крычаць, што стары позна іх прынёс, яны яму патрэбны былі дваццаць год назад. Паліцэйскі паведаміў, што графа просіць прыняць сын Стафана Акаловіча. На вачах у Нявады Люцыян Акаловіч застрэліў Паліводскага. «Тое, што Паліводскага ўжо няма жывога не дало яму палёгкі. Безнадзейнасць і чорны смутак душылі яго». Ака-ловіч ідзе на захад, дзе родны дом. У лесе Люцыяна пераст-рэў нейкі чалавек. Ён не паверыў, што Люцыян забіў графа. Знайшоўшы ў Акаловіча нямецкае пасведчанне, незнаёмец выстраліў у яго. Акаловіч упаў мёртвы. Партызаны напалі на Перабродскі лагер, дзе былі Ліза і жонка Ракуцькі. Тамаш загадаў таварышам ісці ў маёнтак, і забраць там усіх коней, бо ў лагеры шмат хворых і слабых. Напалоханая стрэламі Гертруда выбегла ў сад, згубіўшы нават чаравікі. Гертруда з Густавам праседзелі ў кустах да ночы, потым жах іх пагнаў падалей ад маёнтка, дзе ляжалі забітыя салдаты і паліцаі. Гертруда памірае, праклінаючы мужа за той парыў, калі ён аддаў чужаземцам золата. «Гэта лёс Германіі за цябе расплачваецца з намі!» — гаворыць жанчына. Густаў пахаваў жонку і пайшоў адзін. Пераапрануты ў вопратку тутэйшых людзей, выдаўшы сябе за чэха, ён трапіў у Сумлічы. Яго душэўны стан не мае пэўнасці: «Настрой яго зменьваўся кожную секунду. То хацелася яму крыкнуць: «Густаў, сын мой! Дзе ты? Дзе твае салдаты і слава фюрэ-ра?» То хацелася сказаць: «Пракляцце табе, фюрэр, за тое, што ты павёў мяне туды, куды я прыйшоў!» Густаў распытаў, дзе дом Нявады. Ён адразу пазнаў усё ў старой хаце, дзе калісьці раскрьгў людзям душу. Прыняўшы Густава за чэха, гаспадары запрасілі яго за стол. Але ён спы-таў пра золата, якое аддаў гэтым людзям шмат гадоў назад. Пачуўшы, што Густаў немец, мужчына загадаўяму выйсці з хаты. У садзе Кастусь Лукашэвіч прыцэліўся і стрэліў. Потым ён убачыў на дрэве падмерзлую бэру. Падумаў, гледзячы на яе, узяў у пуньцы два яблыкі і панёс іх у хату хворай Лізе.

Адваротная сувязь
Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100

 

Hosted by uCoz