Галоўная\Скарочаны змест\Роднае карэнне

Роднае карэнне
Кароткі змест:
Студэнт-медык Архіп Лінкевіч атрымаў ліст з дому. Чы-таючы ліст, ён і злаваў і смяяўся. Бацькі пісалі пра дзіўныя/ справы, што адбываіоцца ў новай хаце. «Як многа слаўнага ў нашых вёсках, сёлах, а тым часам як яны непарушна-мёрт-выя ў жыцці... Усё ідзе шпарка ўперад, толькі нашу вёску,

як абросшы мохам камень каля шляху, з мясціны не скра-неш... Сумна, сумна», — разважаеАрхіп. Ён вырашаекінуць справы ў горадзе і паехаць да бацькоў.
Едучы з балагодам дамоў, Лінкевіч убачыўу полі незра-зумелыя агні. Разгадку гэтай з'явы пачуў на наступны дзень: «нейкія шэльмы» ноччуўполі папалілі бароны.
Сын і бацька пайшлі начаваць у новую хату. Архіпу сняц-ца страшныя і дзіўныя сны. Пачалася навальніца і маланка патрапіла ў сенцы, хата занялася полымем. Лінкевічы вы-скачылі праз акно.
Бацька цешыцца сынам: «малады, вучоны, прыгожы і добры такі. Сам земскі, сам к яму з рукою здароўкацца пер-шы падыходзіць. I мужыкоў, сваіх людзей, сынок не цура-ецца, земляка, калі трэба, усюды абароніць і чужога не скрыўдзіць...» Сын з ім працуе плячо ўплячо на сенажаці.
Архіпу добра ў вёсцы, аднак яго не пакідаюць думкі пра «незразумелае, таемнае, страшнае, незямное».
На станцыю Архіпа падвозіць дзед Яхім. Па дарозе на коней напалі ваўкі, але, падбягаючы да самых калёс фур-манкі, толькі сярдзіта бліскалі вачамі, нікога не чапалі. Дзед тлумачыць студэнту, што ваўкам сутаргай пазаціскала зяпы, таму ўсё так абышлося. Стары і яго спадарожнік га-вораць пра незразумелыя ў жыцці выпадкі, якія з часам тлу-мачацца. Яхім наказвае Архіпу: «...Чытай, галубец, укніж-ках і ў разумных людзей пытайся, як жылі даўней нашы тутэйшыялюдзі... Адругое: часцейуроднае гняздзечка за-лятай, дык не будзе так яно здавацца табе страшным... Ад-ным енкам ды стагнаннем бядзе людзей не паможаш... Помні, што каб другога вызваляць, трэба самому крэпкім быць...»

Адваротная сувязь
Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100

 

Hosted by uCoz