Галоўная\Скарочаны змест\На ростанях

На ростанях

Кніга першая. У ПАЛЕСКАЙ ГЛУШЫ

Кароткі змест:

Андрэю Лабановічу, маладому настаўніку «падушы быў і гэты глухі куток Палесся, аб якім яшчэ дома так многа ціка-вага наслухаўся ад аднаго старога аб'ездчыка, і гэты народ з яго асаблівай моваю і звычаямі, так не падобнымі да мовы і звычаяў тых беларусаў, з гушчы якіх выйшаў Лабановіч; гэты некрануты край старажытнасці, якая на кожным кро-ку кідалася яму ў вочы і затрымлівала на сабе ўвагу...» Вёс-ка Цельшына — першае месца яго самастойнай працы.

Сваю дзейнасць Лабановіч пачынае з паездкі ў воласць. Калега Лабановіча Саханюк знаёміць яго з мясцовай інтэ-лігенцыяй, з пісарам і яго памочнікам, з «пісаранкамі», доч-камі Пятра Восіпавіча, з айцом Кірылам і матушкай. Апошні ўразіў Лабановіча непрыняццем мужыка, непавагай да яго, з чым настаўнік горача спрачаецца. Разам з тым а. Кірыл лечыць і матэрыяльна падтрымлівае прыхажан. Лабановіч вымушаны прызнаць, што а. Кірыл «многа лепшы за тых, хто пра народ гаворыць высокія словы».

Стараста Раман Круглы загадвае цельшынцам пасылаць дзяцей у школу. Лабановіч праводзіць першыя заняткі, зна-ёміцца з вучнямі, імкнецца з першых крокаў заслужыць іх давер. «Сваё галоўнае назначэнне як настаўніка Лабановіч вызначыў так: абудзіць і выклікаць да дзеяння крытычны розум, каб да кожнай з'явы і факта яны падыходзілі з пы-таннямі — як выніклі? У чым іх прычына?»

Лабановіч знаёміцца з сям'ёй пана падлоўчага. з перша-га вечара маладому настаўніку кінулася ў вочы' старэйшая дачка падлоўчага Ядзвіся, «стройная чарняв'ая дзяўчына, гадоў шаснаццаці».

Справа ў школе наладзілася. Лабановіч радаваўся поспе-хам сваіх навучэнцаў, аддаваў ім шмат часу.

На свята, пасля вечарыны ў арцельнага старасты Бабі-ніча, дзеці якога павінны былі хадзіць у Целыпынскую шко-лу, Лабановіч выбраўся да свайго былога настаўніка, сябра Турсевіча. Узаемная радасць ад'сустрэчы. Гаворка-спрэч-ка пра сэнс жыцця (пра гэта Лабановіч нямала думаў на адзіноце), пра прыгажосць роднай прыроды, служэнне свайму народу.

Турсевіч паведамляе, што збіраецца падацца ў інстытут. Лабановіч таксама адчувае патрэбу ў ведах, але інстытут яго не вабіць. «Гэта тая ж самая казарма — семінарыя, роз-ніца толькі ў тым, што інстытут канчаткова заб'е ўсё яшчэ больш-менш жывое ў нашай душы, чаго не забіла семіна-рыя, і з настаўніка зробіць сухога кашчэя-чыноўніка», -— гаворыць ён сябру, упершыню ў глыбі душы адчуўшы быц-цам нейкую непрыязнасць да яго.

Зайшоўшы па вяртанні ў Целыпына да пана падлоўчага, Лабановіч прыкмеціў, што Ядвіся ім вельмі цікавіцца. «Яе акруглыя цёмныя вочы затрымліваліся на ім часта і доўга, то радасныя, то ясна-спакойныя, то крыху як бы засмуча-ныя, і глыбока западалі яму ў самае сэрца...» Разам з тым настаўнік адчуваў страх перад каханнем. Ён баяўся, што гэтым звяжа сябе. «Яго цягнула вольная праца ў невядомых прасторах людскога жыцця, яму хацелася пашырыць свой крутагляд...» Авобраз Ядвісі стаяўу вачах і нібы смяяўся з яго разважанняў.

Ад старожкі бабкі Мар'і Лабановіч ведаў сямейнае жыц-цё свайго суседа пана падлоўчага. Першая жонка яго па-мерла, пакінуўшы дзвюх дачок і сына. У сям'і пан падлоў-чы быў жорсткім чалавекам, біў і першую, і другую жонку. Сваёй запалоханасцю, пакорлівасцю лёсу пані падлоўчая выклікала ў Лабановіча і шкадаванне, і непавагу.

Настаўнік Саханюк прыязджае ў Цельшына «збіраць гарцы» (сяляне, чые дзеці вучыліся ў школе, даплачвалі на-стаўніку за працу збожжам. — Т.Г.). Пастанова была пры-нята ў той час, калі ў Цельшьше не было школы, аднак Са-ханюк лічыць законнымі ўласныя дзеянні. Лабановіч рашуча адстойвае свае правы.

Ядвіся з Габрынькай ад'язджаюць на некалькі тыдняў да бацькавых сваякоў на Гродзеншчыну.

 

Лабановічу здаецца, што ён, працуючы толькі з дзецьмі, робіць не ўсё, што можа і павінен рабіць як інтэлігент і пат-рыёт свайго краю. Настаўнік збірае зімовымі вечарамі ў школе дарослых, чытае ім лекцыі. Аднак асветніцкая дзей-насць Лабановіча палешукоў не зацікавіла. 3 кожным ра-зам іх прыходзіла ў школу ўсё менш.

У вольныя часіны, а доўгімі восеньскімі і зімовымі веча-рамі Лабановіч іх меў нямала, ён любіў хадзіць ваколіцамі Цельшына. Аднойчы ён убачыўлёгкія прыгожыя сані, у якіх сядзела маладая паненка. Настаўнік здагадаўся, што гэта панна Людміла, пра якую нямала чуў, «тая краля, за якою так падаюць усе хатовіцкія кавалеры». Панну Людмілу Ла-бановіч сустрэў на наступны дзень на вечарыне ў валасно-га пісара. Дзяўчыну зацікавіў цельшынскі настаўнік. У гас-цях Лабановіч лішне выпіў і Саханюк, ратуючы рэпутацыю калегі, завёў яго ў самы разгар вяселля дамоў.

Ядвіся крадком прынесла ў пакой настаўніка вясновыя кветкі. Лабановіч загадаў дзецям пасля абеду прыйсці ў школу з рыдлёўкамі. Ён вырашыў абсадзіць будынак шко-лы дрэўцамі. Доўга шукаў у лесе маладую грушку, каб па-садзіць яе на памяць аб Ядвісі. Падпільнаваўшы дзяўчыну, паклікаў на школьны двор, Паказаў дрэўца, пасаджанае дзеля яе. Ядвіся засмяялася і паабяцала яго вырваць, бо грушка такая ж калючая і дзікая, як і яна.

На Вялікдзень пан падлоўчы запрасіў настаўніка да сябе. Былі там і іншыя госці, сярод іх панна Людміла з братам.

Лабановіч пасля свята рыхтуе вучняў да экзаменаў. Да-ведваецца, што Ядвіся, калі не назаўсёды, то надоўга пакі-дае Цельшына. «Гэта вестка моцна засмуціла настаўніка. Ён адразу пачуў, што перад ім як бы ўжо расчыняецца ней-кая пустота...» Паведаміла пра гэта бабка Мар'я.

Лабановіч ідзе да Ядвісі даведацца, ці праўда гэта. Просіць дзяўчыну дачакацца яго з экзамена. На развітан-не Ядвіся дазваляе сябе пацалаваць.

Інспектар Хрысціцкі прымае экзамены. Вучні- пішуць дыктоўку, пераказ, рашаюць пісымова задачы, потым ідуць іспыты вусна. Лабановічавы вучні былі сярод лепшых.

Ядвіся пры сустрэчы з настаўнікам ведала, што больш яго не ўбачыць. Апошні вечар дома, цёмныя вокны кватэ-ры настаўніка — ад гэтага дзяўчыне тужліва і сумна. Яна ідзе развітацца з бабкай-старожкай, якая не раз падтрым-лівала яе добрым спагадным словам. Бабка Мар'я гаворыць, што паніч, настаўнік, кахае Ядвісю, просіць напісаць на-стаўніку пісьмо. Ядвіся адмаўляецца.

Дзяўчына ў апошні раз заходзіць у пакой Лабановіча, на двары шукае грушку і хоча яе вырваць. Дрэўца не даецца, тады абламвае самы вяршок. Хоча сказаць гэтым, што яна злая і нядобрая.

Ядвіся сама рашыла, што гэта яе апошні вечар, сама спы-ніла сваё шчасце. «Не, няхай яно будзе лепш недапітым, бо, можа, на дне яго наліта атрута», — гаворыць свайму сэрцу дзяўчына.

Лабановіч спяшаецца ў вёску. Старожка паведамляе, што Ядвіся ўчора паехала. Настаўнік адчувае страшэнную адзіноту, ён так многа хацеў сказаць дзяўчыне. У парыве сваіх пачуццяў піша пісьмо, але пасылаць яго няма куды. Выйшаўшы на двор, настаўнік заўважыў знявечаную груш-ку, яшчэ большы жаль ахапіў яго.

Складваючы кнігі, Лабановіч знайшоў запіску ад яе. Яд-віся развітвалася, пісала, што пакідаць вёску, калі б тут быў ён, ёй было б яшчэ цяжэй. Запіска без адраеа, дзяўчына нават не падпісалася.

Назаўтра Лабановіч напісаў прашэнне аб перамяшчэнні і стаў збірацца ў дарогў.

Вечарам, праводзячы настаўніка, бабка-старожка зап-лакала.

 

 

Кніга другая. У ГЛЫБІПАЛЕССЯ

Кароткі змест:

Частка першая. На Бацькаўшчыне

Едучы на фурманцы да станцыі, Лабановіч апошні раз аглядае Цельшына. Без Ядвісі ўсё там паблекла і замерла.

Цягнік вязе Лабановіча на радзіму. У мястэчку на стан-цыі ён сустрэў земляка-аднакашніка Алеся Садовіча. Сяб-ры вырашылі зайсці ў Панямонь.

Калега Тарас Іванавіч Шырокі перастрэў маладых на-стаўнікаў на ганку фельчарскага пункта, запрасіў да сябе на абед, Потым прапанаваў хлопцам застацца, пагасціць.

У кватэру Шырокага пачала збірацца панямонская інтэ-лігенцыя — настаўнікі, фельчар, валасны старшыня, дзяк, памочнік пісара і іншыя , усе заядлыя карцёжнікі. Садовіч і Лабановіч спачатку назіраюць за гульнёй, але з часам садзяцца за стол і яны. «Лабановіч прыглядаецца да ігракоў. Нялюдскія цяпер у іх твары: драпежніцкія, прагавітыя, за-кураныя пылам і дымам. Твар у Тамары Аляксееўны асу-нуўся, яна як бы пастарэла».

Сябры пакінулі Шырокага з яго кампаніяй не развітаў-шыся. «У іх кішэнях была пустэля, у галаве — малатарня, уваччу мітусіліся розныя фігуры карт, а на душы... кошкі скробалі». Хлопцы шкадуюць патрачанага ўпўстўю часу, прайграных грошай, называюць сябе «бязвольнікамі, людзьмі без цвёрдага грунту». Невясёлыя думкі разганяе прыгажосць летняга ранку.

Навіны хатняга жыцця невясёлыя. Зямля пустая, не родзіць, арэндную платуўзнялі. Лабановіч папракае сябе, што нічым пакуль не дапамог сям'і, хоць і памагчы было цяжка, бо плацілі за настаўніцкўю,працў мала. Вырашае, атрымаўшы грошы за апошнія месяцы, двадцаць рўблёў аддаць на гаспадарку.

Усё лета Лабановіч жыў дома, аднак увесь час адчуваў своеасаблівасць свайго становішча ў сям'і: «як ён ні ста-раўся сцерці ўсякія граніцы паміж сабою і роднымі і цал-кам зліцца з імі... яму гэта ніяк не ўдавалася».

Лабановіч прапанўе дзядзьку палепшыць зямлю, наця-гаўшы на поле з нізіны торфў. Дзядзька быццам і пагаджа-ецца з пляменнікам, але знаходзіць важкія адгаворкі: пра-цы шмат, зямля не свая і інш.

Лабановіч хоча арганізаваць вяскоўцаў і паправіць грэб-лю. Калегі-настаўнікі нават не захацелі выслухаць Лабано-віча. Сяляне, выслухаўшы, пагадзіліся, што добра было б зрабіць гэта, ды нічога не атрымаецца, людзі не пойдуць працаваць, вось каб начальства загадала.

Гледзячы, як жывуць аднавяскоўцы, слухаючы нараканні дзядзькі Марціна на ўціск і несправядлівасць, былы семі-нарыст ніяк не мог пагадзіць рэальнае жыццё з ўсім тым, што ўбівалася ў іх галовы ў час вучобы. Там вучылі, што царскі ўрад і цар клапоціцца аб народзе. Гэтыя ідэі праводзіў праз школў і сам Лабановіч.

Пісьма ад Ядвісі, якога так прагна чакаў малады на-стаўнік, не было. Ёц атрымаўновае назначэнне, у Выганаў-скую школу.

У Садовіча застаў яшчэ аднаго аднакашніка, Янку Тука-лу, які быў кінуўся ў рэлігію, але не знайшоў там праўды. Лабановічў падабаецца незаспакоенасць Тукалы, тое, што ён не стаіць на месцы, мітусіцца, шукае праўды. «Няхай мы — тыя дрэвы ў полі, што стаяць пад ветрам, няхай на-хіляюцца галіны ў той бок, куды дзьме вецер... Аднак зда-' ровае моцнае дрэва будзе стаяць роўна, а галіны яго на- , хіляцца ў той бок, адкуль свеціць сонца. Штука ж уся ў тым, як намацаць галінамі гэтае сонца», — гаворыць ён сябру.

Хлопцы дамаўляюцца не губляцца, пісаць адзін аднаму'. лісты. Садовіч і Тукала застаюцца працаваць у родных мяс- ] цінах, Лабановіч ад'язджае на Палессе. "

Частка другая. На новым месцы

Лабановіч дабіраецца да вёскі Выганы. Любуецца кар-цінамі прыроды Пінскага Палесся. Школа зачынена і на-стаўнік выпраўляецца ў воласць, дзе знаёміцца з пісарам і яго памочнікам, старшынёй Захарам Лемешам, сельскім і. царкоўным старастамі.

НоваяшколаЛабановічуспадабалася. Старожкайушко-ле працавала брыдкая, бязносая Ганна, якая была да таго ж' і цяжарная другім дзіцем. Няшчасная жанчына жыла ў вя-лікай трывозе, што новы настаўнік яе прагоніць (ад папя-рэдніка Лабановіча яна чакала дзіця). Лабановіч аддаў ёй яе летнюю пенсію і пакінуў пры школе, што ў вёсцы ацанілі па-належнаму і што спадабалася айцу Мікалаю.

Пачынаюцца заняткі ў школе. У час перапынку нг школьным двары настаўнік стрыжэ і мые галоўкі маленьк палешукоў, прывучае вучняўда ахайнасці.

У воласці перавыбіраецца стараста. Падпоеныя Захара* Лемешам сяляне зноў галасуюць за яго. Супраць выступае толькі ІДімох Жыга, аднак ён спазніўся на сход і бушуе ўпу-стую.

Лабановіч збліжаецца з Аксёнам Калем. Гэты селянін «не можа спакойна глядзець на несправядлівасці, што чы-няцца над людзьмі, і дабіваецца праўды. Яго ведае воласць, ведае і земскі начальнік як чалавека неспакойнага і небяс-печнага». Некалькі гадоў выганаўскія сяляне судзяцца з панам Скірмунтам за затокі на рэчцы. Каль выступаў ад грамады як давераная асоба, аднак суд вынес рашэнне на карысць пана. Аксён Каль збіраецца падаць прашэнне цару. Лабайовіч выказвае думку, што з гэтага нічога не будзе.

Некалькі дзён назад настаўнік знайшоў на ганку школы брашуру. Аўтар яе ставіў за мэту разбурыць веру ў цара. У новым асвятленні падаваліся царскія рэформы,>высмейва-ліся царскія загады. Гэта маленькая кніжачка зрабіла пе-

раварот у думках настаўніка, паказаўшы тое, што ён пачы-наў з нейкага часу інтуітыўна адчуваць. Разам з тым яна выявіла дваістасць становішча Лабановіча. «...Ён — вяско-вы настаўнік — павінен праводзіць у жыццё пэўныя ідэі. Сэнс іх — замацаванне таго парадку рэчаў, у справядлі-васць якога ён не верыць. Над ім ёсць вока, і гэтае вока не дрэмле». Нейкія кампрамісы яго не задавальняюць.

Лабановіч вучыць Аксёна Каля грамаце, гаворыць з ім пра палітыку. Потым да настаўніка пачалі прыходзіць баць-ка і сын Бязручка. «Гаварылася тут многа чаго: аб цяжкім стане народа, аб прывольным жыцці паноў і начальства, аб ашуканстве і здзеках...»

Познім лістападаўскім вечарам да Лабановіча завітала маладая настаўніца Вольга Віктараўна Андросава, якая едзе працаваць у адну з суседніх школ. Прызначэнне яна атры-мала першага кастрычніка і месяц дабіраецца са Смален-шчыны да месца працы. Лабановіч гасцінна прапаноўвае дзяўчыне адзін са сваіх пакойчыкаў, дзеліцца школьным вопытам, дае перапісаць школьны расклад.

Гаворка заходзіць пра любоў да настаўніцкай працы. «—Андрэй Пятровіч, скажыце, калі ласка: дабро вы робіце народу ці зло, забіваючы розум дзяцей і іх чыстыя душы ўсякаю казённаю трухляцінаю ?

«Ах, унь ты якая», — думае сабе Лабановіч і адчувае, як балюча ўкалола яго гэтая дзіўная дзяўчына.

— Хто ведае, што ён свядома начыняе дзіцячыя мазгі гэ-таю, як вы называеце, казённаю трухляцінаю, той ёсць ня-годнік або проста няшчасны, бязвольны чалавек ці проста рамеснік, гатовы за грошы рабіцьўсё, што захочаш. Але што замінае адкінуць гэтую трухляціну і накіраваць увагу дзя-цей ў другі бок? »

Сусед Лабановіча дзяк Бацяноўскі, якому настаўнік не спадабаўся з першай сустрэчы, увесь час віжуе за ім. Па-за ўвагай дзяка не засталося і з'яўленне ў кватэры настаўніка маладой дзяўчыны. Аднак а. Мікалай, ляснічы, якім паве-дамляе навіну Бацяноўскі, паставіліся да яе спакойна.

Трымаючы абяцанне, выхадным днём Лабановіч навед-вае настаўніцу Вольгу Андросаву. Вольга Віктараўна ад пра-цы не атрымлівае ніякай радасці. Школа яе старая і недаг-леджаная. Лабановіч расказвае пра свой «гурток», пра падкінутую яму брашуру. Андросава дае настаўніку не-калькі сваіх кніжачак.

У воласці змяніўся пісар. Замест Раманчыка, якога заб-ралі ў салдаты, прыехаў Мацей Дулеба. Ён меў настаўніцкую адукацыю, але пайшоў на «болей смачны і прыбытны» хлеб. Дулеба лёгка зыходзіцца з самымі рознымі людзьмі. Папярэджвае Лабановіча, каб не вёўсяброўства з падазро-нымі людзьмі, не лез у «цёмную» справу.

Пачынаецца вайна з Японіяй. Лабановіч уважліва со-чыць за яе ходам, перажывае за паражэнні і няўдачы, што церпяць рускі флот і рускае войска. Паступова пачынае заўважаць, як мяняюцца ў народзе адносіны да вайны і да цара.

За два гады працы ў Выганаўскай школе Лабановіч сваім чалавекам у вёсцы, добра ведаў жыццё ўсіх выга-наўцаў.

Да Лабановіча завітвае Вольга Віктараўна. Іранізуе над яго цікавасцю да вынікаў руска-японскай вайны. Настаўнік называе сябе кепскім рэвалюцыянерам, разумее, што ў ад-носінах да ваенных падзей сапраўды выявіў сябе «заядлым патрыётам». Андросава прапануе яму звязацца з рэвалю-цыйнай арганізацыяй. Пераконвае настаўніка, што ён бу-дзе адчуваць сябе «цвярдзей і смялей». Гаворыць, што ідзе збіранне сіл і хутка «выбухне рэвалюцыя». Яна верыць у перамогу рэвалюцыі. Лабановіч цалкам не падзяляе гэтай веры, ён ведае, якія настроі пераважаюць у сялян, як ахо-ўвае цара войска.

Лабановіч выпраўляецца ў Пінск на сустрэчу з рэвалю-цыянерамі. «У яго ўяўленні гэтыя людзі ўсе — героі, на якіх можна пазіраць толькі з вялікай пашанаю». Вольга Вікта-раўна прыйшла з незнаёмым хлопцам. Утраіх ідуць на явач-ную кватэру. Лабановіч убачыў зусім звычайных людзей, «без рамантыкі і дэманізму». На кватэры ў асяроддзі рэва-люцыянераў «было неяк нялоўка, цесна і як бы душна, а наогул непрьіемна і залішне ўрачыста». Лабановіч выступіў з невялічкай прамовай, у якой раіў абапірацца на вяскова-га настаўніка. На развітанне «яму даюць лісткі і брашуркі, адрасы кватэр і запрашаюць надалей трымаць сувязь».

Водгулле рэвалюцыйных падзей даходзіць да Выганаў. На некалькі дзён спыніўся рух на чыгунцы. Паліцэйскаму напхалі ў кішэню пракламацый. Ляснічы шумна абураец-ца бяздзейнасцю ўлады. Дзяк Бацяноўскі ходзіць ды прыс-лухоўваецца.

Каль адшукаў старыя планы, на якіх затокі з'яўляюцца часткай сялянскіх земляў. Лабановіч загадвае збіраць сход. «Ніколі не бачылі школьныя сцены такога мнагалюднага, бурлівага, неспакойнага сходу. Вякамі збіраная і тоеная

крыўда, несправядлівасць і прыніжэнне цяпер усплываюць саднасялянскайдушы...»Сходпросіцьнастаўнікадапамаг-чы.

Лабановіч адчувае незвычайнасць абстаноўкі і мараль-ную адказнасць перад гэтымі людзьмі, гатовымі цяпер на ўсё: грабіць, паліць, рэзаць. Агэтадасць начальству «закон-нае права» жорстка пакараць сялян. Ён усё робіць аргані-завана і прадумана. Сход падае петыцыю пану Скірмунту.

Вольга Віктараўна прыносіць невясёлыя навіны, што паўстанне задушана, пачаліся арышты. Школу яна закіну-ла, амаль увесь час прападала ў Пінску.

У воласці начальства абмяркоўвае сялянскую петыцыю да пана Скірмунта. I маршалку, і пракурору вядома, хто з'яў-ляецца яе аўтарам. Настаўніка называюць «чалавекам не-бяспечным, крамольнікам». За Лабановічам пачынаюць сачыць.

Сяляне, не дачакаўшыся адказу ад пана, склікаюць другі сход, прымаюць рашэнне — прыступіць да карыстання за-токамі.Чалавек дваццаць сялян ідуць лавіць рыбу. З'яўля-юцца казакі і арыштоўваюць «бунтаўшчьікоў». У школе ў Лабановіча вобыск. Нічога не знайшлі і загадалі настаўні-ку збірацца. Далучаюць яго да арыштаваных сялян і вядуць усіх на дарогу ў Пінск.

Кніга трэцяя. НА РОСТАНЯХ Частка першая. Верхань

Начальства не ведала, як паставіцца да Лабановіча і яго петыцыі. Можа, сапраўды ён адвёў разгром панскага ма-ёнтка. Настаўніка выпусцілі, прачытаўшы адпаведную на-тацыю, і накіравалі ў іншую школу, «на процілеглы бок краіны».

У Верхані Лабановіч заспеў свайго калегу. «Кватэра, школа былі запушчанымі і бруднымі. Заняткі доўгі час не праводзіліся, вучні адсталі ад праграмы. Усё гэта настаўнік, якога Лабановіч ведаў па семінарыі, растлумачыў рэвалю-Цыяй.

Лабановічу балела душа за вучняў старэйшай групы, якіх маглі не дапусціць да экзаменаў. Ён паабяцаў сабе, што зробіць усё магчымае, каб дзеці скончылі школу.

 

Новымі знаёмымі ў Верхані сталі пісар Васількевіч, п'я-ніца і раўнівец, айцец Уладзімір, другі школьны настаўнік Іван Анцыпік. Аднадумцаў у асяроддзі верханскай інтэлі-генцыі Лабановіч не знайшоў.

У краіне адбываюцца выбары ў Думу, працягваюцца народныя хваляванні, хоць рэакцыя становіцца ўсё больш жорсткай.

Вучні Лабановіча паспяхова здаюць экзамены. На-стаўнік застаецца на нейкі час у Верхані, бо ўзяўся падрых-таваць да паступлення ў гарадскую школў Лідачку Мураў-скую, прыгожую і здольную дзяўчынку, якой ён крышку сімпатызаваў.

Лабановіч атрымаў ад Турсевіча ліст. Той гіаведамляў, што надумаў паступаць у настаўніцкі інстытут і хоча суст-рэцца са сваім сябрам. Па запрашэнню Лабановіча Турсевіч прыехаў у Верхань. Нейкі час спрэчкі іх «не выходзілі за межы дружбы», але чым далей, тым больш разыходжанняў адкрывалася ў іх поглядах на жыццё, на палітычную сітуа-цыю ў краіне. Палітычным ідэалам Турсевіча была кадэц-кая партыя. Дружбакі адчулі, «што сяброўства іх дало вялі-кую расколіну, што іхнія дарогі скіраваны ўрозныя бакі...»

Лабановіч едзе нарадзіму, каб прыняцьудзелунелегаль-ным настаўніцкім з'ездзе. З'езд прыняў пастанову аб ар-ганізацыі саюза настаўнікаў. Мэта саюза — «весці бараць-бу з самадзяржаўным ладам шляхам прапаганды ідэй рэвалюцыі сярод насельніцтва...» У тую ж ноч у школу да Садовіча, дзе праходзіў з'езд, з'явілася паліцыя і забрала, пратакол, Настаўнікаў адпусцілі, збаяўшыся гурту сялян, што сабраўся ля школы.

Лабановіч вярнуўся ў Верхань. Турсевіч, даведаўшыся аб правале з'езда, вырашыў за лепшае для сябе вярнуцца дамоў.

Лабановіч спачатку атрымаў пакет з міністэрства, дзе. выказвалася падзяка за ўзорную падрыхтоўку вучняў да экзаменаў, а праз некалькі дзён — паведамленне аб зваль-ненні з настаўніцкай пасады.

Настаўнік развітваецца з Лідачкай Мураўскай і яе маці, з сям'ёй айца Уладзіміра і пакідае Верхань.

Частка другая. На крыжавых дарогах

Беспрацоўнага Лабановіча запрасіў жыць да сябе старэй-шы брат Уладзімір, які працаваў лесніком. Сяляне наваколь-

ных вёсак адправілі на леснікоўхутар дзяцен І некалькі ме-сяцаўу леснічоўцы існавала «школа», Лабановіч быў заня-ты дарагой сэрцу справай.

У Мікуцічах застаўся, таксама пазбаўлёны пасады на-стаўніка, Янка Тукала. Сябры часта сустракаюцца, збіра-юць нелегальную літаратуру, хаваючы яе ў лесе. Упэўне-ныя, што некалі іх выклічуць на допыт, прадумваюць і рэпетыруюць адказы на магчымыя пытанні. Аднойчы ўлес-нічоўку Янка прынёс адозву да настаўнікаў Мінскай гу-берні, уякой невядомы-аўтар заклікаўкалегда салідарнасці са звольненымі настаўнікамі, пратэставаў супраць распра-вы над таварышамі.

Тукалу і Лабановіча запрашаюць у Мінск на канспіра-цыйны сход прадстаўнікоў розных рэвалюцыйных падполь-ных арганізацый. Там Лабановіч даведваецца, што будзе выходзіць легальная газета на беларускай мове, знаёміцца з яе рэдактарам Уласюком. Па выхадзе газеты Лабановіч становіцца яе адданым прапагандыстам, чытае аднавяс-коўцам «Нашудолю». Праз некалькі месяцаўгазета закры-та, рэдактар трапіў у турму. Але пачынае выходзіць другая газета, менш радыкальная «Наша ніва».

Лабановіч атрымаў кароценькае пісьмо ад Ліды Мураў-скай. Былая вучаніца паведамляла, што яе ў школу не залі-чылі, хоць экзамены здала вельмі добра. Мяркуе, адбылося так з-за таго, што назвала прозвішча настаўніка, рыхтаваў-шага яе да пастўплення.

У зімовыя святы Лабановіч і Тукала наведваюць Паня-монь. Іх правілам стала «не вешаць нос на квінту». На лю-дзях яны заўсёды былі вясёлыя, прыдатныя да розных штук і забавак. Многія іх лічылі «пажаданымі людзьмі, якія ніко-му нічога благога, апроч сябе, не зрабілі». Панямонская інтэлігенцыя, Тарас Іванавіч Шырокі, прымае іх досыць шчыра.

Ні маці, ні дзядзька Марцін не папікнулі Андрэя за на-стаўніцкі сход. Дзякуючы маці за снеданне, сын гаворыць: «Дарўй мне за непрыемнасці, за прыкрасці, што я прычыніў вам. Смуткаваць жа і плакаць няма чаго. Вось каб я зрабіў злачынства людзям, простым людзям... Я ж хачу, і многія-многія сотні тысяч такіх, як я, хочуць, каб простым людзям жылося добра...»

Звольненыя настаўнікі прыехалі святкаваць Вялікдзень У родныя Мікуцічы. На першы дзень свята шумнаю гурбой яны пайшлі «аддаваць вялікодныя візіты» панямонскай інтэлігенцыі.

Лабановіч атрымаў пісьмо з Вільні, у якім Уласюк запра-шаў яго на працу ў газету «Наша ніва». Заробкі ў рэдакцыі былі невялікія і Лабановіч уладкаваўся яшчэ хатнім настаў-нікам, атрымліваючы задавальненне ад заняткаў са здоль-нымі і выхаванымі хлопчыкамі обер-кандуктара Рымашэў-скага.

Не ўсё ў рэдакцыі беларускай газеты Лабановічу пада-балася. Нейкую няшчырасць ён заўважыў у братоў Ліскоўскіх, фактычных рэдактараў «Нашай нівы». Пасля гаворкі з Ліскоўскімі Лабановіч ішоў «з неакрэсленым ад-чуваннем.'знепрыведзенайупарадакмешанінайугалаве... Мяжа, што раздзяляла іх з Лабановічам, засталася непярой-дзенай».

Пасля папярэджання паліцыі Лабановіч вымушаны па-кінуць Вільню.

3 дапамогай атрыманага ў рэдакцыі «Внленского вест-ннка» карэспандэнцкага білета Лабановіч друкуе ў чарна-соценнай газеце «Минский голос» артыкул-абвяржэнне пра настаўніцкі сход. Артыкул сыграў істотную ролю ў тым, што следства па справе настаўнікаў спынілі.

Лабановіча выклікаюць у Мінск, каб ён напісаў аб сваім удзеле ў настаўніцкім сходзе. Праз гадзіну яго выпусцілі. Паводзінамі паліцэйскага Лабановіч здзіўленьь Раскрывае іх сэнс у сваім лісце Янка Тукала, нагадаўшы пра адозву да настаўнікаў.

Янку Тукалу дзядзька знайшоў працу далёка ад роднай вёскі. З'ехалі ў Амерыку, узяўшы ўсю адказнасць на сябе, старшыня і сакратар сходу Алесь Садовіч і Нічыпар Янка-вец.

Лабановіча і яшчэ траіх настаўнікаў выклікаюць у суд. Паўторная экспертыза не пацвердзіла, што адозву пісаў Лабановіч, аднак ён, Сымон Тургай, Уладзік Лявонік былі асуджаны на тры гады турмы. Лабановіча тут жа ў зале суда ўзялі пад стражу.

У турме Лабановіч блізка сышоўся з Сымонам, які пад сакрэтам назваў прозвішча настаўніка, што пісаў адозву. Асаблівае ўражанне на Лабановіча зрабіў Аляксандр Галу-бовіч, які «літаральна глытаў кнігі, даставаў іх шмат». Ён агітуе за бальшавіцкую партыю, якая цвёрда трымаецца марксізма. Лабановіч пакуль на раздарожжы, не вырашыў, куды далучацца. Выходзячы з турмы, Галубовіч звяртаец-ца да таварыша па камеры: «Бальшавікі адкідаюць прыго-жыя словы, мы не цураемся самай чорнай работы ў імя рэ-

валюцыі. Трэба абудзіць народ, выхаваць, згуртаваць і па-весці на рашучы і ўжо астатні штурм царызму. Ты не паві-нен застацца ў баку ад гэтага штурму... Дазволь мне верыць, Андрэй, што ты ніколі не адступішся ад народа...»

У турме Лабановіча наведала Ліда Мураўская. Яна паве-дамляе, што выходзіць замуж.

На волю Лабановіч выйшаў разам з Уладзікам. Адзін з Іх кіраваўся ў Мікуцічы да бацькоў, другі — «насустрач жыццю і яго прыгодам». Запавет Галубовіча «стаўся асно-ваю жыцця і дзейнасці Андрэя Лабановіча ў далейшым ван-драванні па новых дарогах».

Адваротная сувязь
Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100

 

Hosted by uCoz