Галоўная\Скарочаны змест\Паўлінка

Паўлінка

А с о б ы
Сцяпан Крыніцкі, засцянковы шляхціц, 45 г.
Альжбета, яго жонка, 40 г.
Паўлінка, дачка Крыніцкіх, 19 г.
Пранцысь Пустарэвіч, сваяк Крыніцкіх, 50 г.
Агата, яго жонка, 43 г.
Якім Сарока, настаўнік, 25 г.
Адольф Быкоўскі, 24 г.
Госці, музыкі.
Кароткі змест:
АктІ
Якім і Паўлінка раяцца, што рабіць, каб бацькі дзяўчы-ны далі дазвол на шлюб. Стары Крыніцкі не любіць настаў-ніка і не жадае мець зяця з мужыкоў. Якім прапаноўвае ўцячы і абвянчацца цішком: "Бацькі спачатку пазлуюць, пазлуюць трохі і адпусцяцца, - - ведама, бацькоўскае сэр-ца". Паўлінка баіцца. Дамаўляюцца, што заўтра пасля ве-чарынкі самы раз здзейсніць задуманае. Якім дае дзяўчы-не свой фотаздымак. Паўлінка хавае яго за абраз, калі настаўнік пакідае хату.
Вяртаюцца з кірмашу п'янаваты Крыніцкі з жонкай. Альжбета пытаецца, з кім ён начаставаўся. Муж адказвае, што з зяцем, панам Быкоўскім. Альжбеце "зяць" не падаба-ецца. Дачка заяўляе, што пойдзе замуж толькі за Якіма Са-року. Бацька злуе і сварыцца.
У хату ўвальваецца п'яны Пранцысь Пустарэвіч з жон-кай. Крыніцкі скардзіцца на дачку, што "спуталася з гэтым... бязбожнікам, і хоць ты ёй вар на галаву лі".
Паўлінка расказвае Агаце пра сваю бяду. Старая кабета раіць слухаць бацьку і маці, хваліць Якіма. Дзяўчына пало-хае Агату, што павесіцца, калі яе разлучаць з каханым.
Высвятляецца, што Пустарэвіч дрэнна прывязаў кабы-лу і яна ўцякла. Агата з крыкам гоніць Пустарэвіча дамоў.
Крыніцкі загадвае Паўлінцы заўтра "злавіць зяця, аб якім ён ёй сягоння гаварыў". Дастае з-за абраза купдены на кірмашы каляндар, а разам з ім - фотакартку Якіма Сарокі. Паўлінка хоча забраць здымак, бацька не аддае.
Вяртаюцца Пустарэвічы, знайшоўшы кабылу прывяза-най пад паветкай. Усе разглядаюць фотакартку, потым Крыніцкі рве яе. Пранцысь прапануе выпіць хаўтурнага. Паўлінка са словамі "Па кабыле сваёй пі хаўтурнага, а не па чалавеку, якога і падноскаў не варты!" вырывае з рук пляшку і б'е яе. Усе здзіўлены.
АктІІ
За сталом Крыніцкія і госці. П'юць гарбату. Гаспадар шкадуе, што няма пляшкі, манаполька была закрыта. Му-зыкі лічаць яго скнарай. Размова заходзіць пра Якіма Са-року: некаму ён падабаецца, некаму - не. Крыніцкі пера-пыняе гаворку, намякаючы на штосьці, паведамляе, што ён настаўніку "ўжо даў дарогу".
З'яўляецца Быкоўскі, тлумачыць сваё спазненне тым, што "жарабец панёс з гары". Пачынае хваліцца ўласнай гаспадаркай, ураджаем. Кпіны Паўлінкі і гасцей не заўва-жае, прымае іх за кампліменты. Паўлінка праттануе музы-кам зайграць лявоніху. Быкоўскі гаворыць, што "такіх мужыцкіх танцаў не гуляе". Ён танцуе "гэрц-польку, падзі-спаць, манчыз, падзі-кварту". Пачынае вучыць Паўлінку "навамодным танцам". Дзяўчына ўрэшце вырываецца.
Крыніцкія і Пустарэвічы п'юць гарбату, моладзьтанцуе. Просяць Быкоўскага праспяваць, той няскладна спявае рамансы то на беларуска-польскай, то на беларуска-рускай трасянцы. Моладзь спявае беларускія народныя песні.
Паўлінка запрашае на лявоніху Быкоўскага. Танцуюць і маладыя і старыя.
Моладзь разыходзіцца, ад'язджаюць Пустарэвічы. Сця-пан і Альжбета ідуць спаць. Паўлінка з Быкоўскім гуляюць у карты, Быкоўскі прайграе і ўрэшце пакідае хату, перака-наны, што дзяўчыне спадабаўся.
Паўлінка ў нерашучасці. I хоча, каб з'явіўся Якім, і не хоча. Пачынае складваць рэчы. За акном чуваць шорах. Паўлінка праз акно выкідвае вузлы і збіраецца выскачыць сама. Прачынаецца бацька. Хапае Паўлінку за ногі. Каман-дуе жонцы несці стрэльбу, думаючы, што трымае злодзея.
Бацька і маці цягнуць дачку праз акно назад у хату. Пат-рабуюць тлумачэнняў. Паўлінка гаворыць, што "хацела замуж ісці".
Пустарэвіч за каўнер прыводзіць Быкоўскага, аб'яўляе, што злавіў злодзея. Быкоўскі тлумачыць, што збіўся з да-рогі і хацеў запытацца ў Паўлінкі.
Крыніцкі праганяе Быкоўскага, зразумеўшы, што дач-ка вырашыла ўцячы за яго замуж. Паведамляе, што настаў-ніка, "гэнагагада за афішкі арыштавалі... ужо гэтае мужыц-кае насенне не будзе болын нашых сцежак паганіць".
Паўлінка падае ў непрытомнасці з крыкам "Звяры сля-пыя!!!"

Адваротная сувязь
Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100

 

Hosted by uCoz