Галоўная\Скарочаны змест\Бандароўна

Бандароўна

Кароткі змест:
У народзе засталася песня з давен-даўна пра жорсткага бесчалавечнага пана Патоцкага і прыгожую Бандароўну. "У слаўным месце Берастэчку" жыў Бандарэнка. У яго была дачка-прыгажуня Бандароўна: Хараства такога ў свеце Не было, не будзе; Аб ёй людзі гаварылі, Як аб нейкім цудзе. У карчму, дзе гуляла моладзь, прыблукаўся пан Патоцкі. Банкятуе з казакамі, Мёд, віно п'е квартай, К маладзіцам і дзяўчатам Лезе смоллю ў жарты. Бандароўна за нахабныя жарты выцяла пана па твары. Па-тоцкі пачаў пагражаць "усёй казачай брацці". Бандароўна кінулася ўцякаць ад панскай помсты. "Дзікая пагоня" ад-шукала дзяўчыну і прыцягнула ў панскія харомы.
I стаіць яна прад панам,
Як калінка тая,
Што у лузе над ракою
Вецер пахінае.
...Глядзіць смела, ані моргне,
Ворагу у вочы.
Пан Патоцкі загадаў накрыць "стол дубовы сытаю ядою", прынёс з бакоўкі стрэльбу. Спытаў у Бандароўны, што яна выбірае: з ім "піць, гуляці, ночкі каратаці ці навекГкосці парыцьу зямельцы-маці?" Бандароўна выбрала апошняе:
- Не такую, ясны пане,
Бачыш прад сабою,
Што захоча чэсць і славу
Прадаваць з табою.
Пан застрэліў Бандароўну. Але праз нейкі момант пачаў праклінаць сябе. Бацькі забралі мёртвую дачку, дома яе "прыбіралі, як да шлюбу". Пан хацеў неяк загладзіць сваю віну: "шоўкам кажа абіваці гроб той дзераўляны", загадаў музыкам граць сумную мелодыю. Бандароўну пахавалі, але вестка пра смерць дзяўчыны разляцелася па ўсёй Украіне. "Задымелі у пажарах панскія сялібы", пайшла крывавая бітва. "3 долі горкай Бандароўны" засталіся песні і ўспаміны.
У абмалёўцы вобразаў герояў, узнаўленні падзей побач з фальклорнымі сродкамі аўтар выкарыстоўвае рамантыч-ныя. Так, рамантычная выключнасць, гіпербалізацыя, арганічна спалучаная з фальклорнымі параўнаннямі, эпі-тэтамі, прысутнічае ў партрэтнай характарыстыцы Банда-роўны:
Хараства такога ў свеце
Не было, не будзе;
Аб ёй людзі гаварылі,
Як аб нейкім цудзе.
Як маліны, яе губкі, Атвар, яклілея, Як дзве зоркі, яе вочкі, Гляне - свет яснее. У плынь аб'ектывізаванага апавядання ўведзены радкі суб'ектыўнага аўтарскага перажывання за гераіню, выяў-лення адносін да пана Патоцкага. Купала адкрыта спачу-вае Бандароўне ("Ой, няшчасна БаНдароўна, адпачні часі-ну, памаліся за сябе ты, за сваю Ўкраіну!"). Падзеі ў паэме развіваюцца імкліва, канфлікт востры і напружаны. Паэма "Бандароўна" мае падзагаловак "з на-роднай песні". Купала выкарыстаўутворы некаторыя кам-пазіцыйныя элементы песні, напрыклад, паралелізм.

Адваротная сувязь
Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100

 

Hosted by uCoz