Галоўная\Скарочаны змест\Траляленачка

Траляленачка

Кароткі змест:
На канцы вёскі жыў Бартак Сасок. Несправядлівы і не-сумленны быўчалавек: "...за сваю шкоду, хоць з прыпадку зробленую, нікому не даруе, хоць залатоўку возьме, а сам, бывала, уночы конна сядзе і пайшоў чужыя межы спасы-ваць..." Нажываўся на суседскай нястачы і беднасці, хадзіў у прыяцелях пісара і старшыны.
Праз нейкі час "Бартак апрануў ужо чорны сурдут", вылучыўся сярод вяскоўцаў нават апраткай. Завёў сяброў-ства з панам Прыбалдовым з Замораўкі. Гаспадарка ў пана ішла кепска: сяляне сеюць на зіму, а пан касіць пачынае, аруць, а ў яго зажынкі. Шмат каму Прыбалдоўскі быў вінен грошы ды аддаваць не збіраўся.
На сельскім сходзе хацелі выбраць Бартку ў сотнікі. Ён абазваў усіх галадранцамі і сказаў, што цяпер сам пан, бо купіў маёнтак Прыбалдова.
Маёнтак ён купіў з усім набыткам, з вазамі і карэтамі, нават з вялікім, як конь, сабакам, але павінен быў заплаціць усе даўгі папярэдняга гаспадара, якіх было шмат.
Бартак стаў яшчэ стражэйшым панам за Прыбалдова: "...дзярэ за шкоды - жыць не можна - а крычыць, а лае".
У двары ў яго кожны дзень госці: то станавы, то пісар, то сакратар з'ездавы, то судовы. Па тры дні ў карты гуляюць і п'юць.
Прыйшоў час жніва. Жыта на полі Барткі мала, а жней яшчэ менш, бо дарагія. Ён прапанаваў жонцы ўзяць серп, ды тая ўзамен параіла яму касу ўзяць і на сенакос ісці. Пачалі сварыцца.
Бартчыха ў маладосці ў двары служыла і камісару спа-дабалася. Людзі пляткарылі, што сын-першанец "паспяшаў радзіцца па шлюбе" і пасаг Каська добры ад камісара ат-рымала. Жанчына яна была з характарам і жыла сваім ро-зумам.
Бартак прагнаў жонку з маёнтка. Яна, сабраўшы чама-даны, паехала назаўтра ў горад да Прыбалдова наймацца ахмістрыняй. Пасля гэтага Бартак пачаў заглядаць у чарку і "зіркаць на кабетак".
Зусім перамяніўся Бартак; на полі не бывае, зіму пра-водзіць у горадзе. Аднойчы вярнуўся адтуль з маладой па-неначкай. У вёсцы яе'празвалі Траляля, бо нічога не рабіла, а толькі бегала і спявала. Была яна добрай да сялян, калі хто ў вёсцы захварэе, то яна і па ўрача пашле, і на лекі грошай дасць. Дзяцей вясковых частавала садавінай.
Законная жонка Бартка падала ў суд скаргу, што муж яе выгнаў з маёнтка і з друтой жыве, што мае вялікі даход з маёнтка, а ёй нічога не дае. Тры гады цягнулася судовая справа. Траляля захварэла і памерла, пакінуўшы "дзіцятка драбнюсенькае". Палавіну маёнтка адсудзіла жонка, дру-гую прадалі на аукцыёне за даўгі. Бартак зноў вярнуўся ў вёску, дзе ўжо не яму, а ён усім кланяўся. Хутка за штосьці трапіў у турму і там памёр.
У маёнтку, дзе жыла Бартчыха, узнік пажар і знішчыў усе будынкі.
Малую дачку Бартка, Тралялёначку, як яе празвалі ўслед за маці, вёска, склаўшыся "з душы па дзесяць грошы", ад-дала "да Марыські крывой на мамкі", а затым узяў клопат пра сірату ксёндз. "I расце паненачка, так гадкоўужо, мусі, з дзесятак мае, а такая вясёлая ды смяхотная, якраз жэ Тралялёначка!"

Адваротная сувязь
Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100

 

Hosted by uCoz