Галоўная\Біяграфіі\Геніюш Ларыса

Геніюш Ларыса , нарадзілася 09.08.1910 г. у маёнтку Жлобаўцы Ваўпянскай воласці Гарадзенскага павета (цяпер Ваўкавыскі раён Гарадзенскай вобласці) у сялянскай сям'і.

Ратуючыся ад першай сусветнай вайны, бацькі разам з дачкою пакінулі родныя мясціны. Вярнуліся дадому ў 1919 г. Скончыла Ваўкавыскую польскую гімназію (1928). У 1937 г. выехала ў Прагу, дзе жыў і вучыўся ва ўніверсітэце яе муж І.Геніюш. Уключылася ў жыццё беларускай эміграцыі, у дзейнасць урада БНР (нейкі час была яго сакратаром). У час нямецкай акупацыі друкавалася ў газетах «Раніца», «Беларускі работнік», у часопісе «Новы шлях» і інш. У 1948 г. арыштавана і перавезена ў Менск. Судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР асуджана на 25 гадоў зняволення ў папраўча-працоўных лагерах. Камісія Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30.05.1956 г. абвінавачванне прызнала абгрунтаваным, але тэрмін пакарання быў зменшаны да 8 гадоў. Пераехала ў пасёлак Зэльву, што на Гарадзеншчыне, дзе жыла, не прыняўшы савецкага падданства. У беларускім савецкім друку выступала з 1963 г.

Памерла 07.04.1983 г.

Дэбютавала ў друку вершамі ў 1939 г. Першы зборнік паэзіі «Ад родных ніў» апублікаваны ў Празе ў 1942 г. Выйшлі зборнікі паэзіі «Невадам з Нёмана» (вершы і паэма, 1967), «На чабары настоена» (1982), «Белы сон» (1990), паэтычныя кніжкі для дзяцей «Казкі для Міхаські» (1972) і «Добрай раніцы, Алесь!» (1976). У часопісе «Спадчына» надрукавана паэма «Маёй бабусі» (1989), у часопісе «Маладосць» - аповесць «Споведзь» (1990).

Адваротная сувязь

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100
Hosted by uCoz